Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1979. — № 3

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1979 № 3Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1979. — № 3 (39).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пабачыў свет у 1970 г. Ён быў афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ друкаваліся матэрыялы, што мусілі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 3 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1979 г. публікуюцца артыкулы Л.Д. Побаля пра археалагічны комплекс Тайманава, В.П. Феранца пра гісторыю Мядзеля, У.М. Дзянісава пра мінскую ратушу, Н.І. Буракоўскай пра рачное суднабудаванне на Беларусі, А.І. Сямёнава пра чыгуналіцейную справу ў Беларусі, а таксама іншыя матэрыялы.

Змест нумара:

З ЛЕТАПІСУ НАРОДНАЙ СЛАВЫ
Мараш Я.Н., Плешавеня А.М. У сям’ю адзіную, сям’ю савецкую
Гарулёў Ю.М. Дзеці малююць гісторыю
Барысаў Г.Е. У пошуку — рэдакцыя газеты
Васільева Р.С. Новае дакументальнае выданне
Белашэеў А.I. Камандарм-61
Вадковіч Г.Б. Змагар за народнае шчасце
Цітоў I.А. Першаму павятоваму камісару
Царкоў М.С. Стваральнік крылатых маланак
Гурскі Mixacь. Дружба, змацаваная крывёю
Масіяш Г.Ф. Так пачыналася
Феранц В.П. Мядзель

У СВЕЦЕ ПРАЦЫ I КРАСЫ
Буракоўская Н.I. Рачное суднабудаванне
Якімовіч Ю.А. Брамы
Сямёнаў А.I. Чыгуналіцейная справа у Беларусі

Канферэнцыі чытачоў
Церашчатава В.В., Карэліна В.А. «Партрэт» аднаго старадруку
Мараш I.Я. Ля вытокаў тэатра
Побаль Л.Д. Тайманаўскі археалагічны комплекс
Цвірка К.А. Этнаграфічная экспедыцыя на Палессе
Бравер Л.Е., Вараб’ёва Т.А. Старажытныя сведкі пісьменнасці
Карнееў М.С. На радзіме Дзяржынскага
Дзянісаў У.М. Мінская ратуша
Лук’янаў П.Р. З гісторыі Светлагорска
Лешчанка Р.Ф. Беларусы — удзельнікі сялянскай вайны пад кіраўніцтвам Сцяпана Разіна
Содаль Уладзімір. «Аб сабе хачу пакінуць памяць…»

Рэзюме (на рускай i англійскай мовах)