Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1974. — № 1

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1974 № 1Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1974. — № 1 (17).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пачаў выдавацца ў 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, што павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 1 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1974 г. друкуюцца артыкулы Г.Л. Харашкевіч пра полацкія пячаткі ХV ст., Ю.У. Чантурыі пра гістарычны цэнтр Навагрудка, А.М. Мартынава пра Кобрынскі замак, С.С. Шырганавай і І.С. Шамава пра Бабруйскую крэпасць, А.С. Янкявічэне пра самабытныя рысы беларускай готыкі, І.П. Корзуна пра традыцыйныя прылады жніва, І.К. Цішчанкі пра творчую спадчыну І.А. Сербава, а таксама шэраг іншых матэрыялаў.

Змест нумара:

Вянкі Беларусі на труну Ільіча. Публікацыя С.В. Ашаровіча

ДА 30-ГОДДЗЯ ВЫЗВАЛЕННЯ БССР АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ
Насустрач святу
Алфёраў А.Ф. У тым незабыўным ліпені
Сямёнаў С.А. Пісьмо нашчадкам
Войценкаў М.Ф. Яны будуць жыць!
Як збіраць успаміны ўдзельнікаў вайны
Каралёў А.Р. Наша Савецкая

Янкявічэне А.С. Самабытныя рысы беларускай готыкі
Мартынаў А.М. Пра Кобрынскі замак
Чантурыя Ю.У. Гістарычны цэнтр Навагрудка
Харашкевіч Г.Л. Полацкія пячаткі XV ст.
Шырганава С.С., Шамаў І.С. Бабруйская крэпасць
Леашэня Я.В. Мой Альбярцін
Ігнатовіч П.Р. «Яму Мінская зямелька родненькая матка…»
Каробушкіна Т.М. Вынікі пошукаў

Корзун І.П. Традыцыйныя прылады жніва
Цішчанка І.К. З творчай спадчыны І.А. Сербава

НАШЫ ЗЕМЛЯКІ
Кісялёў Генадзь. Ілюстратар мастацкай класікі

ЖЫЦЦЁ ТАВАРЫСТВА
Глухаў І.А. Больш увагі помнікам археалогіі

У Гомелі
Шнейдэр А.А. Агітацыйны прабег

КАНСУЛЬТАЦЫІ
Караткевіч В.Б. Класіфікацыя помнікаў гісторыі

Рэзюме (на рускай і англійскай мовах)