Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1964. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1964 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1964. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — галоўны навуковы часопіс Савецкай Беларусі, дзе друкаваліся артыкулы па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мовазнаўству, літаратуразнаўству, ды іншых галінах гуманітарыстыкі. У № 1 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1964 год з публікацый гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы В.С. Талстога аб культурных сувязях БССР і ПНР у пасляваенны час, Я.І. Парэцкага і Ю.І. Прэнскай аб любчанскім зборніку прыказак і прымавак С. Рысінскага.

Змест нумара:

Ахрыменка П.П. Значэнне творчасці Т.Г. Шаўчэнкі ў развіцці беларускай культуры дакастрычніцкай пары
Жытнікаў Г.П. Саветы — органы агульнанароднай улады і самакіравання
Фамін В.М. Рух рацыяналізатараў і вынаходнікаў Беларусі за тэхнічны прагрэс у прамысловасці ў гады сямігодкі
Мардовіч А.А. Шляхі скарачэння цякучасці рабочай сілы
Логінаў Г.Ф. Умацаванне грамадскай гаспадаркі — аснова росту дабрабыту калгаснага сялянства Беларусі
Сторажаў М.В. Граніцы матэрыяльнай адказнасці калгаснікаў за страты, нанесеныя калгасу
Мачуленка А.І. Масава-палітычная работа ў Беларусі ў пасляваенны перыяд
Талстой В.С. Культурныя сувязі БССР з ПНР у пасляваенны перыяд
Боўш В.І. Тэорыя «стадый» — фальсіфікацыя сацыяльнага прагрэсу
Куляшова Г.Г. Беларуская опера 30-х гадоў на гераічную тэматыку
Ванковіч Л.А. Некаторыя назіранні над слоўнікам купалаўскай «Жалейкі»
Паўтарак Р.П. Гісторыя інфінітываў на –ти ў беларускай мове
Парэцкі Я.І., Прэнская Ю.І. Любчанскі зборнік прыказак і прымавак, сабраны і выдадзены С. Рысінскім у 1618 г.
КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Палуян І.В. Даследаванне па гісторыі калгаснага будаўніцтва ў заходніх абласцях Украінскай ССР [Рэц.]
ХРОНІКА
Побаль Л.Д. IV Міжнародная рабочая нарада па праблемах славянскай археалогіі ў Будапешце