Весці Акадэміі навук БССР. — 1949. — № 5

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1949 № 5Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1949. — № 5.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук Беларускай ССР — часопіс галоўнай навуковай установы Беларусі савецкага перыяду. З 1948 па 1956 г. ён не меў падзелу на асобныя серыі для грамадскіх, тэхнічных, фундаментальных навук. Таму пад адной вокладкай публікаваліся артыкулы самай шырокай тэматыкі. Пераважалі даследаванні па пытаннях прыкладных і натуральных навук. Гістарычныя (этнаграфічныя, археалагічныя) матэрыялы публікаваліся не ў кожным нумары, але прысутнічалі. Віталіся артыкулы, якія падкрэслівалі блізкасць беларускага, рускага і ўкраінскага народаў. У нумары 5 за 1949 г. бачым артыкул П.М. Кірушына аб ролі і значэнні постаці А.Н. Радзішчава ў рускай грамадскай думцы.

З матэрыялаў негістарычнай тэматыкі звяртаюць увагу публікацыі М.Е. Мацэпуры па механізацыі працэсаў асваення балот, О.К. Зіхмана-Кедрава па праблемах прымянення ўгнаення на меліяраваных глебах Палесся, І.В. Філіпенкі аб торфе як важным сродку акультурвання пяшчаных глеб Палесся, Б.Б. Бельскага аб асаблівасцях вырошчвання на тарфяных глебах каўчуканоса кок-сагызу і Н.А. Дарожкіна аб спецыфіцы культывавання бульбы на асушаных тарфяніках. Вялікі аб'ём матэрыялаў, прысвечаных сельскагаспадарчай дзейнасці на меліяраваных глебах, адлюстроўвае пачатак асушэння балот Палесся і прыярытэтныя напрамкі гаспадарчай дзейнасці той эпохі.

Змест нумара:

Кірушын П.М. А.Н. Радзішчаў — вялікі рускі мысліцель і патрыёт
Грашчанкоў Н.І. За цеснае яднанне навукі і практыкі соцыялістычнай сельскай гаспадаркі
Лабанок В.Е. Сельская гаспадарка Палесся ў пасляваенны перыяд
Мацэпура М.Е. Механізацыя працэсаў асваення балот
Алексееў Е.К. Роль зялёнага ўгнаення ў акультурванні пясчаных глеб Палесся
Малочка І.С. Травапольная сістэма земляробства і шляхі яе ўкаранення ў калгасы і соўгасы Палескай вобласці
Гулейчык К.А. Севазвароты на тарфяных глебах
Кедраў-Зіхман О.К. Праблема прымянення ўгнаенняў ў Палессі ў сувязі з меліярацыяй балотных і пясчаных глеб
Філіпенка І.В. Торф — важнейшы сродак акультурвання пясчаных глеб Палесся
Скарапанаў С.Г. Збожжавыя культуры на тарфяных глебах Палесся
Бельскі Б.Б. Культура кок-сагызу на торфяных глебах у калгасах Палескай вобласці
Дарожкін Н.А. Культура бульбы на асушаных тарфяніках
Дагура К.Х. Арганізацыя працы і работа звенняў у калгасах Брагінскага раёна
Маханёк Ф.Е. Вопыт работы соўгаса «Ведрыч»
Карака А.Г. Аднаўленне і далейшае развіццё калгаса «Залатая Дуброва»
Розенблюм Б.М. Пытанні арганізацыі кармавой базы ў калгасах Палескай вобласці
Стрэлкоў І.Г. Малаалкалоідныя лубіны — як сродак стварэння кармавой базы
Арцюхоў А. Пытанні палепшання лугоў і стварэння штучных сенажацей і пашаў на асушаных балотных глебах
Кіпенварліц А.Ф. Меры барацьбы з драцянікамі
Хроніка