Палеаграфія (3 курс, 1 семестр)

Палеаграфія (3 курс, 1 семестр)3 курс, дзённае аддзяленне; 3 курс, завочнае аддзяленне.

Білеты ўтрымліваюць два тэарэтычныя пытанні і адно практычнае заданне (прачытаць і транслітэраваць тэкст, зрабіць яго палеаграфічнае апісанне).

Пытанні да іспыту.

1. Палеаграфія ў сістэме гістарычных навук. Прадмет, задачы, метады палеаграфіі.
2. Станаўленне палеаграфіі як навуковай дысцыпліны.
3. Гісторыя беларускай палеаграфіі.
4. Пісьменнасць як гісторыка-культурны феномен. Агульная схема развіцця пісьма.
5. Класіфікацыя пісьма.
6. Узнікненне пісьменнасці ва ўсходніх славян.
7. Кірылічны алфавіт.

8. Абазначэнне лічбаў літарамі кірыліцы.
9. Прыкметы пісьма.
10. Беларускае кірылічнае пісьмо ХІ — XVII стст.: перыядызацыя і агульная характарыстыка перыядаў.
11. Узнікненне беларускай пісьменнасці.
12. Лацінскае і арабскае пісьмо ў гісторыі Беларусі.
13. Устаў як графічны від пісьма.
14. Паўустаў як графічны від пісьма.
15. Скорапіс як графічны від пісьма.
16. Вязь як дэкаратыўнае пісьмо.
17. Тайнапіс.
18. Навучанне пісьму, кніжная прадукцыя і дзелавая дакументацыя на Беларусі ў ХІ — другой трэці XIV ст.
19. Кніжная прадукцыя і дзелавая дакументацыя на Беларусі ў апошняй трэці XIV — XVII ст.
20. Старажытнейшыя рукапісныя кнігі з беларускіх зямель.
21. Берасцяныя граматы. Цэры. Помнікі эпіграфікі.
22. Пергамен як матэрыял для пісьма.
23. Прылады для пісьма старажытных пісцоў. Чарнілы. Тэхніка пісьма.
24. Трансфармацыя формы кнігі. Тэхналогія вырабу рукапіснай кнігі-кодэкса.
25. Папера як матэрыял для пісьма.
26. Філіграні. Фарматы паперы.
27. Перавод дат. Летазлічэнне.
28. Датаванне рукапісаў.
29. Аздабленне рукапісаў. Арнамент.
30. Мініяцюра як гістарычная крыніца.
31. Узнікненне кнігадрукавання. Першыя друкаваныя кнігі.
32. Узнікненне кнігадрукавання на Беларусі. Першыя друкаваныя кнігі.

Рубрыкі: