Гісторыя Беларусі (2 курс, 1 семестр)

Гісторыя Беларусі (2 курс, 1 семестр)1 курс, 1 семестр.


Тэматыка семінараў.

1. Пачатак этнічнай гісторыі Беларусі.
1. Праблема перыядызацыі гісторыі Беларусі.
2. Тэрыторыя і прыродныя умовы Беларусі. Уплыў геаграфіі на гісторыю.
3. Праблема першапачатковага засялення Беларусі чалавекам (палеаліт, мезаліт).
4. Насельніцтва Беларусі ў эпоху неаліту. Гаспадарчыя заняткі, духоўная культура.
Дадатковая літаратура:
1) Сагановіч, Г. У пошуках Сярэднявечча / Г. Сагановіч // Беларускі гістарычны агляд. — 1997. — Т. 4, сш. 1-2.
2) Калечиц, Е.Г. Палеолит Беларуси в свете новых данных // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2010. — Вып. 18.

2. Насельніцтва Беларусі ў эпоху бронзы і раннім жалезным веку.
1. Эпоха бронзы на тэрыторыі Беларусі. З'яўленне індаеўрапейцаў. Узаемадзеянне з даіндаеўрапейскім насельніцтвам.
2. Пераход да вытворчай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі. Апрацоўка металаў. Зараджэнне грамадскага падзелу працы. Бацькоўскі род.

3. Асноўныя археалагічныя культуры ранняга жалезнага веку Беларусі. Праблема паходжання і этнічнай атрыбуцыі. Матэрыяльная і духоўная культура.
4. Праблема рассялення славян на тэрыторыі Беларусі. Славянскія этнічныя супольнасці на тэрыторыі Беларусі.

3. Пачатак дзяржаваўтварэння на тэрыторыі Беларусі.
1. Дзяржаваўтварэнне ва Усходняй Еўропе. Погляды гісторыкаў на праблему паходжання дзяржавы ва ўсходніх славян і назвы «Русь».
2. Перадумовы утварэння дзяржаўнасці. Шлях з варагаў ў грэкі. Аб'яднанне Русі.
3. Грамадска-палітычнае развіццё Полацкага княства у ІХ — Х стст. (Рагвалод, Рагнеда, Ізяслаў).
4. Княжанне Брачыслава.
5. Княжанне Ўсяслава. Барацьба Полацка з Ноўгарадам і Кіевам. Паходы Уладзіміра Манамаха. Любечскі з'езд.

4. Феадальная раздробленасць Полацкай зямлі.
1. Перадумовы, прычыны і галоўныя рысы феадальнай раздробленасці.
2. Пачатак драблення Полацкай зямлі і яе ўдзелы.
3. Часовае ўзвышэнне Менска ў часы Глеба Ўсяславіча.
4. Барацьба полацкіх князёў з кіеўскімі і яе вынікі.
5. Усобіцы ў Полацкай зямлі.
6. Дзяржаўны лад і арганізацыя кіравання у землях-княствах.

5. Тураўскае княства ў Х — ХІІ ст.
1. Княжанне Святаполка Уладзіміравіча ў Тураве.
2. Усталяванне дынастыі Ізяславічаў.
3. Тураўскае княства ў першай палове ХІІ ст. Юрый Яраславіч. Аднаўленне дынастыі Ізяславічаў у Тураве.
4. Асаблівасці адміністрацыйнага статуса Турава. Узаемаадносіны з Кіевам.
5. Паступовае ўзвышэнне Пінска.

6. Землі беларускага Панямоння, Пабужжа, Пасожжа.
1. Княствы ў Беларускім Панямонні. Балцкія плямёны яцвягаў, літвы.
2. Славянская каланізацыя Панямоння, паходы рускіх князёў.
3. Гарады Панямоння. Палітычныя падзеі XII — пачатку XIII ст.
4. Берасцейская зямля. Тэрыторыя, этнічны склад насельніцтва. Палітычная гісторыя.
5. Беларускія землі у складзе Смаленскага, Чарнігаўскага і Кіеўскага княстваў.

7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у ІX — XIII ст.
1. Стан сельскай гаспадаркi ў X — XIII ст. Сельская абшчына.
2. Зараджэнне i развiццё феадальных адносін на землях Беларусі.
3. Прычыны i шляхi ўзнiкнення гарадоў на Беларусi. Развiццё гарадскога рамяства.
4. Развіццё гандлю. Унутраны і знешні гандаль. Гандлёвыя пагадненні.

8. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татараў.
1. Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у пачатку XIII стагоддзя.
2. Войны Полацкага княства з крыжакамі.
3. Барацьба насельніцтва Беларусі супраць мангола- татарскага нашэсця.

9. Рэлігія і культура беларускіх земляў ў ІХ — ХІІІ стст.
1. Язычнiцкiя вераваннi ўсходнiх славян.
2. Распаўсюджанне хрысцiянства на беларускіх землях. Заснаванне Полацкай і Тураўскай епархій.
3. Манументальнае дойлiдства, жывапiс, прыкладное мастацтва на беларускiх землях ў Х — ХIII стст.
4. Пiсьменства, лiтаратура, фальклор.
5. Рэлiгiйна-асветнiцкiя дзеячы Беларусi.
6. Вытокі беларускага этнасу.

Рубрыкі: