Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі

Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі2 курс, 1 семестр.

Білеты ўтрымліваюць два тэарэтычныя пытанні і адно практычнае заданне.
1. Пытанне 1
2. Пытанне 2
3. Прачытайце ўрывак гістарычнай крыніцы і прааналізуйце яго

Пытанні да іспыту.
1. Прадмет i задачы крынiцазнаўства гiсторыi Беларусi.
2. Тыпы і віды крыніц па гiсторыi Беларусi.
3. Агульная характарыстыка заканадаўчых дакументаў як гiстарычнай крынiцы
4. Матэрыялы заканадаўства зямель Русi IX—XIII ст.
5. Крыніцы права Вялiкага княства Лiтоўскага.
6. Публiкацыi матэрыялаў заканадаўства.
7. Заканадаўчыя дакументы новага і навейшага часу, iх класiфiкацыя.
8. Вызначэнне актаў. Класiфiкацыя актавых матэрыялаў.
9. Этапы развiцця актавых матэрыялаў.
10. Актавыя матэрыялы перыяду Вялiкага княства Лiтоўскага (сярэдзіна XIII–XVIII ст.).
11. Арганiзацыя дзяржаўнага справаводства ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм.
12. Статуты ВКЛ
13. Летапiсы як гiстарычная крынiца па гісторыі Беларусі. Пачатак летапiсання.
14. Лацінамоўныя хронікі як крыніцы па гісторыі Беларусі.
15. Першы летапісны звод ВКЛ
16. Другі летапісны звод ВКЛ
17. Трэці летапісны звод ВКЛ
18. «Хронiка» Мацея Стрыйкоўскага як крыніца па гісторыі Беларусі.
19. Асаблiвасцi летапiсання XVII—XVIII ст. на Беларусi.
20. Агульная характарыстыка мемуараў як крынiцы па гісторыі Беларусі.
21. Гiсторыка-мемуарная лiтаратура XVI—XVII ст. на Беларусі.
22. Асаблiвасцi i асноўныя вiды мемуараў XVIII ст.
23. Запiскi замежных дыпламатаў i падарожнiкаў XV—XVIII ст. як крыніцы па гісторыі Беларусі.
24. Мемуарная лiтаратура XIX ст.
25. Мемуары навейшага часу.
26. Эпісталярныя творы як крыніцы па гісторыі Беларусі.
27. Жыційная літаратура як крыніца па гісторыі Беларусі.
28. Перыядычны друк як спецыфічная сістэма гістарычных крыніц.
29. Праблемы крыніцазнаўчага вывучэння перыядычнага друку.
30. Асаблівасці вывучэння літаратурных твораў новага і навейшага часу як крыніц па гісторыі Беларусі.

Спіс гістарычных крыніц, з якіх будуць брацца ўрыўкі для аналізу.
1. Лаўрэнцеўскі летапіс
2. Жыціе Еўфрасінні Полацкай
3. Хроніка Быхаўца
4. Статут ВКЛ 1588
5. Одэрборн Паўль. Праўдзівы і грунтоўны аповед пра веру русаў
6. Ліставанне Льва Сапегі з Іасафатам Кунцэвічам
7. Фёдар Еўлашоўскі. Дыярыуш
8. Дамейка Ігнацій. Мае падарожжы
9. Якуб Колас. Верш
10. Аляхновіч Францішак. У кіпцюрох ГПУ
11. Геніюш Ларыса. Споведзь
12. Мемуары Баграмяна
13. Мемуары Улашчыка
14. Мемуары Мазурава
15. Мемуары Кебіча

Тэматыка семінарскіх заняткаў.

1. Прадмет i задачы крынiцазнаўства гiсторыi Беларусi. Летапісы як крыніцы па гісторыі Беларусі.

1. Тыпы і віды крыніц па гiсторыi Беларусi.
2. «Аповесць мінулых гадоў» (ПВЛ) як крыніца па гісторыі Беларусі.
Па другому пытанню да занятка неабходна:
1. Прачытаць урывак ПВЛ, змешчаны тут. Быць падрыхтаваным да каментаванага яго чытання.
2. Выбраць летапісныя фрагменты і сюжэты, якія маюць непасрэднае дачыненне да гісторыі Беларусі, выпісаць іх даты з пазнакай падзей.
3. На семінары мець з сабой гэты фрагмент ПВЛ у раздрукаваным выглядзе (аптымальна) або любую хрэстаматыю з тэкстам ПВЛ.
4. Ведаць такія базавыя паняцці, як «летапіс», «хроніка», «спіс», «звод», «ізвод», «рэдакцыя», «пратограф».

Дадатковыя заданні (для жадаючых атрымаць высокую адзнаку):
1. Знайсці інфармацыю аб тым, у якіх спісах дайшла да нас ПВЛ.
2. Умець пераводзіць даты «ад стварэння свету» ў даты па новым стылі.

2. Беларуска-літоўскае летапісанне XV — XVI стст.

1. Першы летапісны звод.
2. Другі летапісны звод.
3. Трэці летапісны звод.
Неабходна прачытаць урыўкі Летапісца вялікіх князёў літоўскіх, Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага і першай часткі Хронікі Быхаўца, арыентавацца ў тэксце, быць падрыхтаваным да каментаванага яго чытання, а таксама ўмець параўноўваць апісанне адных і тых жа падзей у розных летапісах.

Рубрыкі: