Крыніцазнаўства/Гісторыя і тэорыя крыніцазнаўства

Гісторыя і тэорыя крыніцазнаўства1 курс, 2 семестр, дзённае аддзяленне; 2 курс, 1 семестр, завочнае аддзяленне; 3 курс, 1 семестр, завочнае аддзяленне.


Тэматыка семінараў.

1. Прадмет і змест крыніцазнаўства. Прырода гістарычнай крыніцы.
1. Вызначэнне крыніцазнаўства.
2. Паняцце і прырода гістарычнай крыніцы.
3. Крыніцазнаўства ў сістэме сумежных навук і дысцыплін.
+ Пісьмовая праверачная работа.

Літаратура:



Білеты ўтрымліваюць два тэарэтычныя пытанні.

Пытанні да іспыту.

1. Вызначэнне крыніцазнаўства, яго аб’ект, прадмет і функцыі. Суадносіны крыніцазнаўства з сумежнымі навукамі і дысцыплінамі.
2. Метады спецыяльных гістарычных дысцыплін пры вывучэнні гістарычных крыніц.
3. Паняцце гістарычнага факта і падыходы да яго вытлумачэння.
4. Паняцце і прырода гістарычнай крыніцы. Суаднясенне паняццяў «гістарычная крыніца», «гістарычны дапаможнік», «гістарычнае даследаванне».
5. Суаднясенне паняццяў «матэрыяльны аб’ект», «рэчавая крыніца», «археалагічная крыніца», «музейны прадмет», «музейны экспанат».

6. Зараджэнне крыніцазнаўства і дыферэнцыяцыя комплекса сумежных навук і дысцыплін.
7. Развіццё крыніцазнаўства ў новы час. Крыніцазнаўства ў Расійскай імперыі.
8. Развіццё крыніцазнаўства ў навейшы час. Распрацоўка тэорыі крыніцазнаўства савецкімі гісторыкамі.
9. Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычных крыніц. Крытэрыі і падыходы да сістэматызацыі і класіфікацыі.
10. Пісьмовыя крыніцы і іх роля ў вывучэнні гісторыі. Класіфікацыя пісьмовых крыніц. Помнікі эпіграфікі як спецыфічны від пісьмовых крыніц.
11. Матэрыялы заканадаўства і справаводства як гістарычныя крыніцы.
12. Актавыя і статыстычныя матэрыялы як гістарычныя крыніцы.
13. Летапісы і хронікі як гістарычныя крыніцы.
14. Мемуары, літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы.
15. Матэрыялы перыядычнага друку і навуковыя працы як гістарычныя крыніцы.
16. Сутнасць, мэты і задачы крыніцазнаўчай эўрыстыкі. Асаблівасці пошуку гістарычных крыніц у сетцы Internet.
17. Сутнасць, мэты і задачы бібліяграфічнай эўрыстыкі.
18. Асноўныя этапы бібліяграфічнай эўрыстыкі.
19. Сутнасць, мэты і задачы архіўнай эўрыстыкі.
20. Навукова-даведачны апарат архіва. Парадак працы з архіўнымі дакументамі і правілы выкарыстання іх у гістарычным даследаванні.
21. Вызначэнне даставернасці электронных дакументаў і правілы выкарыстання іх у гістарычных даследаваннях.
22. Паняцце і агульная характарыстыка гістарычнай крытыкі крыніц. Мэты і задачы ўнутранай і знешняй крытыкі гістарычнай крыніцы.
23. Асноўныя этапы вывучэння тэкста крыніцы. Паняцці «арыгінал», «пратограф», «спіс», «рэдакцыя», «ізвод», «звод».
24. Вызначэнне складанага характару тэкста крыніцы. Кантамінацыі, інтэрпаляцыі, кампіляцыі, глосы.
25. Этапы стварэння дакументаў: чарнавік, белавік, арыгінал, копія, дублікат.
26. Вызначэнне часу ўзнікнення гістарычнай крыніцы. Летазлічэнне і перавод дат.
27. Методыка атрыбуцыі, храналагічнай і прасторавай лакалізацыі гістарычнай крыніцы. Аналіз і сінтэз простай і ўскоснай часавай інфармацыі крыніц.
28. Інтэрпрэтацыя гістарычнай крыніцы. Паняцце і сутнасць сінтэзу інфармацыі крыніц.
29. Выяўленне сапраўднасці гістарычнай крыніцы. Прычыны і прыкметы падробак гістарычных крыніц.
30. Унутраная крытыка крыніцы. Паняцці даставернасці, паўнаты і дакладнасці інфармацыі крыніцы. Выбарка гістарычных крыніц і іх рэпрэзентатыўнасць.



Рубрыкі: