Спадчына. — 1997. — № 4

Спадчына 1997 № 4Часопіс: Спадчына. — 1997. — № 4 (124).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» ўзнік у 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння ён аб’яднаў гісторыкаў, публіцыстаў, літаратараў, неабыякавых да культуры і мінулага Беларусі. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, змяшчаў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 4 часопіса «Спадчына» за 1997 г. змешчаны артыкулы Валянціны Лебедзевай пра Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПСР), Эмануіла Іофе пра Мітрафана Доўнар-Запольскага як даследчыка сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі федальнага перыяду, Дзмітрыя Даўгялы пра Метрыку ВКЛ як гістарычную крыніцу, Жэлю Жэлева пра фашызм і таталітарную дзяржаву, а таксама іншыя публікацыі.

Змест нумара:

ДЗЕНЬ ВОЛІ
Прэзідэнты Рады Беларускае Народнае Рэспублікі
Дэйвід Сўорц. Дыяспара перахоўвае беларускую дэмакратычную традыцыю

АДЛЮСТРАВАННІ
Валянціна Лебедзева. Камітэт Загранічных групаў Беларускае партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў (1920–1923 г.)
Эмануіл Іофэ. Мітрафан Доўнар-Запольскі — дасьледнік сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця фэадальнае Беларусі

ΔΗΜΟΚΡΑΤΙΆ
Wacłaŭ Papucewič. Sutnaść nowaje demokracyji

ПОМНІКІ ПАЭЗІІ
Пётра Сыч. Вершы
Ул. Немановіч. Над магілай Пётры Сыча

RESTITUTIO
Зьмітро Даўгяла. Літоўская Мэтрыка і яе каштоўнасьць для вывучэньня мінуўшчыны Беларусі

ПОСТАЦІ
Галіна Куляшова. Сьпявак Пётра Конюх

МІЖМОР’Е
Станіслаў Грынкевіч. У братоў украінцаў

МЕМУАРЫ
Генрык Жавускі. Тадэвуш Рэйтан
В. Грыневіч. На рэках Вавілону

СЕМІНАР
Жэлю Жэлеў. Фашызм. Таталітарная дзяржава

СІЛУЭТЫ ПРОДКАЎ
Віцебскі летапіс Панцырнага і Аверкі