Спадчына. — 1990. — № 2

Спадчына 1990 № 2Часопіс: Спадчына. — 1990. — № 2

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» узнік у 1989 г. на хвалі беларускага нацыянальнага адраджэння. Ён адразу заняў сваю нішу, спецыялізуючыся на перакладах і перадруках гістарычных крыніц, твораў айчынных і замежных гісторыкаў, пісьменнікаў і паэтаў. Менавіта з гэтага часопіса шырокае кола чытачоў змагло пазнаёміцца з працамі даследчыкаў і публіцыстаў, раней забытымі, вядомымі вузкаму колу спецыялістаў або надзейна схаванымі ў «спецхранах». У № 2 часопіса «Спадчына» за 1990 г. змешчаны публікацыі Міколы Ермаловіча і Васіля Хомчанкі, Аляксандра Лукашука, Віктара Шматава, Вольгі Фадзеевай, Аляксея Мельнікава, Канстанціна Шыдлоўскага, надрукаваны публіцыстычныя артыкулы Янкі Купалы 1919–1920 гг., творы Уладзіміра Жылкі і Ігната Канчэўскага (Абдзіраловіча), апублікаваны фрагменты такіх гістарычных крыніц, як летапісная аповесць пра Грунвальдскую бітву, творы і «Жыціё» Кірылы Тураўскага, трактат Сігізмунда Лаўксміна «Практычнае красамоўства».

Змест нумара:

НАРОД, ГІСТОРЫЯ, КУЛЬТУРА
Мікола Ермаловіч. Сведчанні «Слова…»
Васіль Хомчанка. Ячшэ раз пра аднаго…
Аляксандр Лукашук. Падарункі Сталіну
Віктар Шматаў. Аршанскае евангелле

ВЯРТАЕЦЦА ДА ЧЫТАЧА
Янка Купала. Публіцыстычныя артыкулы 1919–1920 гг.
Уладзімір Жылка. Выпадак. Апавяданне. Публікацыя Барыса Сачанкі
Ігнат Канчэўскі. Вершы. Публікацыя Алеся Бяляцкага

ДАСЛЕДАВАННІ, МЕРКАВАННІ, ГІПОТЭЗЫ
Вольга Фадзеева. Сімволіка ручніка

СІЛУЭТЫ ПРОДКАЎ
Летапісная аповесць пра Грунвальдскую бітву. Прадмова і пераклад Вячаслава Чамярыцкага
Аляксей Мельнікаў. «Тураўскі Залатавуст»
Творы і «Жыціё» Кірылы Тураўскага
Сігізмунд Лаўксмін. Практычнае красамоўства… Прадмова і пераклад Ларысы Чарнышовай

ПОМНІКІ СУСВЕТНАЙ КУЛЬТУРЫ
Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста. Пераклад і каментарыі Анатоля Клышкі

МЯСТЭЧКІ БЕЛАРУСІ
Канстанцін Шыдлоўскі. Друя

БЕЛАРУСКІЯ РАДАВОДЫ
Віктар Бабровіч. Паэзія танца