Спадчына. — 1989. — № 2

Спадчына 1989 № 2Часопіс: Спадчына. — 1989. — № 2

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» ўзнік у 1989 г. на хвалі нацыянальнага адраджэння. Ён спецыялізаваўся на перакладах і перадруках гістарычных крыніц, твораў айчыннай і замежнай гістарыяграфічнай і літаратурнай спадчыны. Дзякуючы часопісу, шырокае кола чытачоў змагло пазнаёміцца з працамі даследчыкаў і публіцыстаў, дагэтуль вядомымі толькі спецыялістам або ўвогуле закрытымі ў «спецхранах». У № 2 часопіса «Спадчына» за 1989 г. змешчаны артыкулы Міхаіла Савіцкага, Юрыя Смірнова, Мікалая Сташкевіча, Эдуарда Загарульскага, Анатоля Цітова, Генадзя Каханоўскага, Язэпа Юхо, апублікаваны публіцыстычныя артыкулы Янкі Купалы, творы Адама Станкевіча, Ларысы Геніюш, Уладзіміра Арлова, змешчаны падрыхтаваныя Вячаславам Чамярыцкім летапісныя ўрыўкі пра Усяслава Полацкага, а таксама фрагменты з Евангелля ад Мацвея ў перакладзе Анатоля Клышкі.

Змест нумара:

Міхаіл Савіцкі. Шлях да абнаўлення бацькаўшчыны

НАРОД, ГІСТОРЫЯ, КУЛЬТУРА
Юрый Смірноў, Мікалай Сташкевіч. Цана ісціны
Сяргей Мацюнін. Ці быць «навуцы пра Беларусь»?
Эдуард Загарульскі. Краязнаўства ўчора і сёння
Анатоль Цітоў. У цені двухгаловага арла
Генадзь Каханоўскі. Старыя музеі

ВЯРТАЕЦЦА ДА ЧЫТАЧА
Янка Купала. Публіцыстычныя артыкулы 1919–1920 гг. Прадмова Вадзіма Круталевіча
Адам Станкевіч. Прафесар Браніслаў Эпімах-Шыпіла
Ларыса Геніюш. Маёй бабусі. Паэма

ПРОЗА
Уладзімір Арлоў. Рандэву на манёўрах. Апавяданне

СІЛУЭТЫ ПРОДКАЎ
Аповесць пра Усяслава Полацкага. Прадмова Вячаслава Чамярыцкага

ДАСЛЕДАВАННІ, МЕРКАВАННІ, ГІПОТЭЗЫ
Уладзімір Мехаў. Пісьмы Паўліны Мядзёлкі
Сяргей Сергачоў. Гвоздаўскія пабудовы

ПОМНІКІ СУСВЕТНАЙ КУЛЬТУРЫ
Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста. Паводле Мацвея Святое Дабравесце. Пераклад Анатоля Клышкі

ДА ЮБІЛЕЮ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ
Язэп Юхо. Скарына і прававая культура Беларусі
Іван Загрышаў. «… Людем посполитым к доброму научению»

ХРОНІКА
У Фондзе культуры
Жыццё Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры

СЯРОД КНІГ
Аляксандр Абрамовіч. Помнік прававой культуры
Алесь Марціновіч. Праходзяць стагоддзі, як дні

Рэзюме