Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 3. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Барока

Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі т. 3 Рэфармацыя Контррэфармацыя БарокаКніга: Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. У 6 т. Т. 3. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Барока / В.Б. Евароўскі [і інш.] ; рэдкал. тома : В.Б. Евароўскі [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2013. — 615 с.

Анатацыя: Трэці том акадэмічнага шасцітомніка «Гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» прысвечаны інтэлектуальнай гісторыі Беларусі другой паловы XVI — пачатку XVII ст. Аўтары — С.А. Падокшын, І.В. Саверчанка, І.А. Бортнік і іншыя — разглядаюць такія рэлігійна-грамадскія феномены, як рэфармацыйныя і контррэфармацыйныя кірункі тагачаснай беларускай думкі. Стваральнікі трэцяга тома прааналізавалі шматлікія творы палемічнай і дыдактычнай літаратуры, створаныя прадстаўнікамі праваслаўнага, каталіцкага, рэфарармацыйнага, уніяцкага лагераў і рэканструявалі адметнасці пабудовы тэалагічных сістэм.

Аналізуецца поліканфесійная культуры ВКЛ. Прасочваецца, як айчынная культура шукала адказы на праблему суіснавання некалькіх веравызнанняў у дзяржаве, ствараючы мадэлі талерантнасці і сінтэзу. Уважліва разглядаецца і аналізуецца феномен культуры барока ў інтэлектуальнай гісторыі Беларусі, новых падыходаў мыслення і бачання чалавека і свету, якія запачаткаваал гэты культурны пласт на землях ВКЛ.

Фармат: Pdf.

Памер: 4,3 MB.

Спампаваць/Скачать.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.


Змест:
Уводзіны
Глава 1. Развіццё рэлігійнай і нацыянальнай самасвядомасці ў беларускай думцы канца XVI — XVII ст.
1.1. Беларуская мова як фактар дзяржаўнай незалежнасці і рэлігійнай свабоды
1.2. Кpызiс дзяpжавы i ідэя нацыянальнай кансалідацыі (А. Філіповіч, «Прамова Мялешкі», «Ліст да Абуховіча»)
1.3. Праблемы рэлігійна-палітычнага і нацыянальна-культурнага жыцця ў палемічнай публіцыстыцы (канец XVI — пачатак XVII ст.)
1.4. Усведамленне грамадскага быцця ў беларускай думцы 20 — 90-х гадоў ХVII ст.
Глава 2. Рэфармацыйны рух: духоўна-філасофскія дасягненні і асэнсаванні
2.1. Дыскусіі вакол хpысцiянскай дактрыны (Закон Божы, тэалогія, эклесіялогія і знакi веpы)
2.2. Нясвіжскі «Катэхізіс» 1562 г. як рэлігійна-этычны помнік беларускага пратэстантызму
2.3. Філасофска-этычная канцэпцыя Андрэя Волана
2.4. Этыка беларускіх сацыніян
2.5. Этыка ў сістэме пратэстанцкай i праваслаўнай адукацыі. Кампаратыўны аспект
2.6. Выкарыстанне ідэй антычнай філасофіі прадстаўнікамі праваслаўнага, каталіцкага і рэфармацыйнага напрамкаў у другой палове XVI – першай палове XVII ст. у Беларусі
Глава 3. Брэсцкая унія як сацыякультурны феномен
3.1. Пастаноўка пытанняў
3.2. Перадумовы уніі
3.3. Станаўленне вялікадзяржаўнай ідэалогіі
3.4. Ідэі царкоўнай уніі ў другой палове XVI ст.
3.5. Станаўленне царкоўна-арганізацыйнай і культурна-асветніцкай структуры уніяцкай царквы
3.6. Праект палітычна-канфесійнай інтэграцыі з Масквой
3.7. Ідэя царкоўнага адзінства ў творчай спадчыне Іпація Пацея
3.8. Сацыяльна-палітычныя праблемы
3.8.1. Эклезіялагічны сэнс канцэпцыі «адзінства»
3.8.2. Рэформы уніяцкай царквы Іосіфа Вельяміна-Руцкага
3.8.3. Грамадскія супольнасці і суверэннасць дзяржавы
3.9. Гістарычны лёс уніяцтва і праблема нацыянальнай беларускай Царквы (другая палова XVII — XX ст.)
Глава 4. Напрамкі развіцця праваслаўнай думкі ў XVI — XVII стст.
4.1. Праблема «iсціннага быцця» ў палемічных сачыненнях канца XVI — пачатку XVII ст.
4.2. Натурфіласофія, касмагонія і антрапалогія Кірылы Транквіліёна-Стаўравецкага
4.3. Культурна-асветніцкая мабілізацыя праваслаўя
4.4. Антыўніяцкая апазіцыя і яе роля ў сацыяльна-палітычным і рэлігійна-культурным жыцці Беларусі і Украіны першай паловы XVII ст.
4.5. Аднаўленне праваслаўнай мітраполіі і праект утварэння патрыярхіі Вялікага Княства Літоўскага
4.6. Барока ў праваслаўнай культуры Усходняй Еўропы XVI — XVII стст.
4.6.1. Гісторыка-культурная роля Барока
4.6.2. Нацыянальныя ўкраінскія традыцыi
4.6.3. Барочная тэорыя сінтэзу ідэйна-палітычных і рэлігійна-філасофскіх традыцый Усходнеславянскага арэала і Заходняй Еўропы ў творчасці мысляроў Кіева-Магілянскай калегіі
4.6.4. Асветніцкі рух полацкага праваслаўнага манаства (Ігнат Іяўлевіч, Епіфаній Славінецкі)
4.6.5. Ідэя апостальскага служэння (Афанасій Філіповіч)
4.7. Узнікненне канцэпцыі хрысціянскага ўніверсалізму ў светапоглядзе Сімяона Полацкага
4.7.1. Культ кнігі. Пафас творчасці
4.7.2. Этыка. Грамадска-палітычныя погляды
4.7.3. Канцэпцыя адукаванага абсалютызму. Філасофія гісторыi
Глава 5. Праблема талерантнасці ў рэлігійна-філасофскай і сацыяльна-палітычнай думцы Вялікага Княства Літоўскага (другая палова XVI — першая палова XVII ст.)
5.1. Гістарыяграфія праблемы
5.2. Талерантнасць ў межах рэнесанснага «хрысціянскага гуманізму»
5.3. Талерантнасць ў дыскурсе контррэфармацыйнага руху
5.4. Ідэя верацярпімасці як альтэрнатыва ідэі уніі
5.5. Талерантнасць ў пратэстанцкай рэлігійна-філасофскай і сацыяльна-палітычнай думцы
5.6. Талерантнасць у праваслаўнай думцы
5.7. Спецыфіка канцэптуальных падыходаў да праблемы талерантнасці ў вучэнні «Польскіх і Літоўскіх братоў»
5.8. Верацярпімасць як сутнаснае вызначэнне талерантнасці
5.9. Вобраз святога. Традыцыі карнавальнай смехавай культуры. Ідэі вальнадумства
5.10. Вальнадумства і атэізм у XVII ст. (К. Лышчынскі)
Заключэнне
Літаратура