Матэрыялы па гісторыі Беларусі: [Зборнік]

Матэрыялы па гісторыі Беларусі зборнікЗборнік: Матэрыялы па гісторыі Беларусі : [Зборнік] / [Рэдкал.: М.П. Касцюк (адк. рэд.) [і інш.]]. — Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 1998. — 222 с.

Характарыстыка: З набыццём Беларуссю дзяржаўнага суверэнітэту ў краіне востра паўстала пытанне асвятлення гістарычнага мінулага беларускага народа. Пазбаўленне ад ідэалагічных абмежаванняў дало магчымасць раскрыць раней забароненыя тэмы. Паказальнымі з’яўляюцца публікацыі Г. Сагановіча аб рэлігійнай талерантнасці ў ВКЛ і «залатых шляхецкіх вольнасцях», А. Філатавай і В. Грыгор’евай аб канфесійнай палітыцы царызму адпаведна ў 1772–1860 гг. і ў 1860-1880-х гг., І. Ігнаценкі аб значэнні БНР, М. Сакалова аб палітычных рэпрэсіях і лёсе эміграцыі, Л. Лыча і У. Навіцкага аб культуры Беларусі розных эпох і іншыя. У асобных выпадках дэідэалагізацыя прывяла да некрытычнай замены ранейшых палажэнняў на дыяметральна супрацьлеглыя без належных падстаў. Такім з’явам прысвечаны грунтоўны артыкул Ю.А. Заяца аб распаўсюджванні хрысціянства на беларускіх землях, дзе аўтар пералічвае і абвяргае новыя гістарычныя міфы, заклікаючы прытрымлівацца гістарычных крыніц і належнай метадалогіі. Нарэшце, у 1990-х гадах беларускага гістарычная навука папоўнілася новымі ведамі, якія пакуль не былі ўкарэнены ў сістэме адукацыі.

У сувязі з гэтым вядучымі навукоўцамі Беларусі быў складзены прапануемы зборнік, у якім асвятляліся найбольш вострыя і недастаткова распрацаваныя пытанні гісторыі Беларусі. Навуковая абгрунтаванасць матэрыялаў, прысутнасць метадычных парад дазваляла настаўнікам без цяжкасцей выкарыстоўваць іх пры выкладанні той ці іншай тэмы.


Змест:
Уступнае слова
Заяц Ю. Паходжанне беларусаў
Заяц Ю. Праблема дзяржаўнасці ва ўсходніх славян і на беларускіх землях у курсе гісторыі для 10-га класа сярэдняй школы
Заяц Ю. Распаўсюджванне хрысціянства на беларускіх землях
Брыгадзін П. Сусветна вядомая асветніца Ефрасіння Полацкая
Заяц Ю. Узнікненне і развіццё ўсходнеславянскіх і старабеларускіх сярэднявяковых гарадоў (да канца ХІІІ ст.)
Сагановіч Г. Рэлігійная талеранцыя ў Вялікім Княстве Літоўскім (заканадаўства і практыка)
Сагановіч Г. «Залатыя вольнасці» шляхты
Сагановіч Г. Сістэма ўлады ў Вялікім Княстве Літоўскім
Сагановіч Г. Магдэбургскае права ў гарадах Беларусі (XV–XVII стст.)
Філатава А. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай
Філатава А. Культура Беларусі (другая палова XVII–XVIII ст.)
Кіштымаў А. Аб становішчы Беларусі ў складзе Расійскай імперыі
Філатава А. Канфесійная палітыка царскага ўраду ў Беларусі (1772–1860 гг.)
Філатава А. Адукацыя на Беларусі (1772–1860 гг.)
Брыгадзін П. 1812 г. на Беларусі
Кіштымаў А. Эканамічнае жыццё Беларусі ў першай палове ХІХ стагоддзя
Кіштымаў А. Беларускія чыгункі
Грыгор’ева В., Філатава А. Да пытання аб паўстанні 1863–1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі
Грыгор’ева В. Канфесійная палітыка ў Беларусі ў 60–80-я гады ХІХ ст.
Грыгор’ева В. Царкоўныя школы ў сістэме народнай адукацыі Беларусі (другая палова ХІХ ст.)
Кіштымаў А. Прамысловы пераварот на Беларусі
Філякоў У. Культурныя сувязі беларускага народа ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст.
Філякоў У. Беларускі тэатр на рубяжы ХІХ–ХХ стст.
Філякоў У. Напрамкі развіцця беларускай культуры ў пачатку ХХ ст.
Філякоў У. Беларуская газета «Наша Ніва»
Філатава А., Філякоў У. Падзеі Першай сусветнай вайны на Беларусі
Ігнаценка І. Месца БНР у гісторыі Беларусі
Кушнер В. Новая эканамічная палітыка (НЭП) у Беларусі
Сакалоў М. Рэпрэсіі 20–30 гадоў на Беларусі
Сакалоў М. Беларускае замежжа ў 20–30-я гады
Лыч Л., Навіцкі У. Культура ў Заходняй Беларусі ў першыя гады пасля далучэння да БССР
Літвін А. Пакт Рыбентропа-Молатава і Беларусь
Літвін А. Баявыя дзеянні Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Літвін А. Партызанская і падпольная барацьба на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Лыч Л., Навіцкі У. Культура Беларусі ў першым пасляваенным дзесяцігоддзі
Лыч Л., Навіцкі У. Культурнае жыццё ў Беларускай ССР у час палітычнай адлігі (сярэдзіна 50-х — сярэдзіна 60-х гадоў)
Лыч Л., Навіцкі У. Беларуская нацыянальная культура (сярэдзіна 60-х — сярэдзіна 80-х гадоў ХХ ст.)
Лыч Л., Навіцкі У. Беларуская культура на сучасным этапе