Канфесійная гісторыя Беларусі XIX–XX стагоддзяў (завочнікі, 6 курс)

Канфесійная гісторыя Беларусі XIX - XX стагоддзяў (завочнікі, 6 курс)6 курс, завочнае аддзяленне.

Залік будзе праводзіцца ў пісьмовай форме. Будзе трэба адказаць на адно пытанне з прапанаваных. Рэкамендуемая літаратура: «Гісторыя Беларусі» ў 6 тамах, тт. 4–6, «Канфесіі на Беларусі».

Пытанні да заліку.

1. Гістарыяграфія і крыніцы па канфесійнай гісторыі Беларусі ХІХ–XХ стст.
2. Уключэнне беларускіх зямель у расійскую мадэль міжканфесійнага і царкоўна-дзяржаўнага ўзаемадзеяння.
3. Змены ў становішчы праваслаўнай царквы на Беларусі ў 1772–1860-х гадах.
4. Становішча каталіцкага касцёлу на Беларусі ў 1772–1860-х гадах.
5. Уніяцкая царква на Беларусі ў 1772–1830-х гадах.

6. Полацкі царкоўны сабор 1839 г.
7. Пратэстанцкія плыні на Беларусі ў 1772–1860-х гадах.
8. Стараверства на Беларусі ў 1772–1860-х гадах.
9. Праваслаўная царква ў 1860-х гадах — пачатку ХХ стагоддзя.
10. Каталіцкі касцёл у 1860-х гадах — пачатку ХХ стагоддзя.
11. Нехрысціянскія веравызнанні ў 1772 — пачатку ХХ стагоддзя.
12. Указ аб верацярпімасці 1905 г. і лібералізацыя ў канфесійнай сферы.
13. Нацыянальныя аспекты ў дзейнасці хрысціянскага духавенства ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стст.
14. Канфесійная палітыка ўлады ў 1920-х — 1930-х гадах.
15. Саюз ваяўнічых бязбожнікаў.
16. Праваслаўная царква ў 1920-х — 1930-х гадах.
17. Каталіцкі касцёл у 1920-х — 1930-х гадах.
18. Канфесійная палітыка Польскай дзяржавы ў Заходняй Беларусі.
19. Канфесійная сітуацыя ў Заходняй Беларусі пасля ўз’яднання з БССР.
20. Рэлігійнае жыццё на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
21. Духавенства і пытанні супраціўлення і калабарацыі.
22. Дзяржаўная канфесійная палітыка ў першыя пасляваенныя гады.
23. Узмацненне палітычнага ўціску ў гады палітычнай «адлігі».
24. Лібералізацыя і аднаўленне наступлення на рэлігійнае жыццё ў часы «застою».
25. Сістэмны крызіс сацыялістычнай сістэмы і лібералізацыя рэлігійнага жыцця ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў.
26. Канфесійная палітра сучаснага беларускага грамадства.
27. Дзяржаўная рэлігійная палітыка на сучасным этапе: у пошуках аптымальнай мадэлі.
28. Рэлігія і царква ў сучасным беларускім грамадстве: праблемы і перспектывы.
29. Праваслаўная царква на сучасным этапе.
30. Каталіцкі касцёл на сучасным этапе.
31. Пратэстанцкія плыні на сучасным этапе.


Рубрыкі: