Чараўко В.У. Беларуская нацыянальная царква: пошук крытэрыяў

Чараўко В.У. Беларуская нацыянальная царква пошук крытэрыяўАртыкул: Чараўко, В.У. Беларуская нацыянальная царква: пошук крытэрыяў / В.У. Чараўко // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета / Вып. 20. Гуманитарные науки. — Новополоцк, 2007. — С. 30-31.

Характарыстыка: Адзін са студэнцкіх артыкулаў.

Анатацыя: Паняцце «нацыянальная царква (рэлігія)» адносіцца да ліку тых, якімі карыстаюцца, але звычайна не тлумачаць. Прычына, відаць, у тым, што яно нібыта цалкам зразумелае. Аднак на самой справе гэтую катэгорыю цяжка акрэсліць. Ужыванне тэрміна без канкрэтнага сэнсавага напаўнення непрадуктыўна, бо можа прывесці да блытаніны ў сувязі з наданнем дэфініцыі неаднолькавага значэння ў розных выпадках.

«Намінаванню» той ці іншай царквы на ролю нацыянальнай павінен папярэднічаць аналіз адпаведнасці яе пэўным крытэрыям. Падаецца, што «гарызантальная», «вертыкальная», «гістарычная» пашыранасць, ператварэнне рэлігійнай плыні ў прыкмету этнаса, унікальнасць ў цэлым адэкватна адлюстроўваюць паняцце нацыянальнай царквы і могуць выкарыстоўвацца ў ліку яе крытэрыяў.

Фармат: Pdf.

Памер: 579 КB.

Скачать статью/Спампаваць артыкул.