Чараўко В.У. Пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння XIV — XVIII стагоддзяў: вызначэнне, структура і класіфікацыя

Чараўко В.У. Пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння XIV – XVIII стагоддзяў: вызначэнне, структура і класіфікацыяАртыкул: Чараўко, В.У. Пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння XIV — XVIII стагоддзяў: вызначэнне, структура і класіфікацыя / В.У. Чараўко // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. — 2012. — № 1. — С. 24-27.

Анатацыя: У артыкуле разгледжаны тэарэтычныя падыходы да вызначэння паняцця пахавальнага помніка як катэгорыі археалагічнай навукі. Разгледжаны пытанні структуры пахавальнага помніка ў дачыненні да Беларускага Падзвіння XIV — XVIII стст. Пад пахавальнымі помнікамі XIV — XVIII стст. разумеюцца як асобныя пахаванні і пахавальныя комплексы, так і могілкі, што адносяцца да перыяду XIV — XVIII стст.

Вылучэнне групы пахавальных помнікаў са знешнімі прыкметамі пахаванняў XIV – XVIII стст. дазволіла пашырыць кола даследуемых аб’ектаў і прасачыць асаблівасці іх тэрытарыяльнага размяшчэння. Дана класіфікацыя пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння XIV — XVIII стст. у залежнасці ад намагільнага збудавання, наяўнасці культавай пабудовы ў структуры (метаструктуры) пахавальнага помніка, асаблівасцяў пахавальнага інвентара

Фармат: Pdf.

Памер: 545 КB.

Скачать статью/Спампаваць артыкул.