Чараўко, В. Альтэрнатыўныя гісторыі

Чараўко, В. Альтэрнатыўныя гісторыіАртыкул: Чараўко, В. Альтэрнатыўныя гісторыі / В. Чараўко // Маладосць. — 2017. — № 5. — С. 127–131.

Анатацыя: Гэта не навуковы артыкул, а падборка студэнцкіх «перлаў». У 2017 г. у літаратурна-мастацкім часопісе «Маладосць» з’явілася рубрыка «ГістФакт», напоўніць якую запрасілі выкладчыкаў і студэнтаў гістарычных факультэтаў Беларусі. Так і пабачыла свет частка калекцыі смешных памылак, збіраць якую я пачаў ці не з першага дня працы. Студэнцкія «перлы» — не шараговыя апіскі ці агаворкі. Гэта такія памылкі, якія надаюць тэксту новыя сэнсавыя адценні, спараджаюць нечаканыя асацыяцыі, малюючы цэлы ўяўны сусвет. У выпадку студэнта-гісторыка — альтэрнатыўную гістарычную рэальнасць.

«Навошта вы гэта запісваеце?» — неаднаразова здзіўляліся студэнты. «Збяру паболей — надрукую кніжку!» — адказваў я. Прыйшоў час выконваць абяцанні і апублікаваць яе хаця б часткова. Матэрыял падзелены на тры часткі. Першую — «Дыялогі» — склалі вусныя адказы на пытанні або гутарка студэнтаў паміж сабой. Другая — «Цытаты» — пераважна ўтрымлівае цытаты з праверачных і кантрольных работ, часам з маімі каментарыямі (пазначанымі курсівам). Трэцяя — «Думкі» — гэта апісанне розных камічных сітуацый, якія здараюцца ў жыцці выкладчыка, і мае разважанні з гэтай нагоды.

Аннотация: Черевко, В. Альтернативные истории. Это не научная статья, а подборка студенческих «перлов». В 2017 г. в литературно-художественном журнале «Маладосць» появилась рубрика «ИстФакт», наполнить которую пригласили преподавателей и студентов исторических факультетов Беларуси. Так и увидела свет часть коллекции смешных ошибок, собирать которую я начал едва ли не с первого дня работы. Студенческие «перлы» — не просто описки или оговорки. Это такие ошибки, которые придают тексту новые смысловые оттенки, порождают неожиданные ассоциации, создавая целый вымышленный мир. В случае студентов-историков — альтернативную историческую реальность.

«Зачем вы это записываете?» — не раз удивлялись студенты. «Соберу побольше — издам книжку!» — отвечал я. Пришло время выполнять обещания и опубликовать её хотя бы частично. Материал делится на три части. Первую — «Диалоги» — составили устные ответы на вопросы или беседы студентов между собой. Вторая — «Цитаты» — преимущественно содержит цитаты из проверочных и контрольных работ, иногда с моими комментариями (обозначенными курсивом). Третья — «Мысли» — описание различных комических ситуаций, которые случаются в жизни преподавателя, и мои размышления по этому поводу.

Фармат: Pdf.

Памер: 1,53 MB.

СПАМПАВАЦЬ АРТЫКУЛ/СКАЧАТЬ СТАТЬЮ.