Бірулі-2011

З чацвёртага па пятнаццатага ліпеня 2011 года студэнты-завочнікі трэцяга (амаль трэцяга, на той момант) курса Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта былі на археалагічна-этнаграфічнай практыцы. Раскопкі праходзілі каля вёскі Бірулі Докшыцкага раёна. І хаця завочнікі маюць клопатаў непараўнальна болей за сваіх калег-вочнікаў (хаця б тое, што ўсе яны працуюць, а некаторыя выправіліся ў экспедыцыю ў свой адпачынак), здаецца, ніхто аб удзеле ў раскопках не пашкадаваў.

Зрабіць за гэтыя няпоўныя два тыдні атрымалася немала. Аб групе 09-ГІСз засталіся найлепшыя ўражанні. Уражанні тым больш пазітыўныя, што было з кім параўноўваць: побач жылі і працавалі студэнты з іншай ВНУ. Параўнанне на карысць 09-ГІСз! Спадзяюся, іх малодшыя калегі ў наступным годзе будуць не горшымі.

Вось яшчэ пра раскопкі. І вось. І вось, першыя 3 фота.

І некалькі фотаздымкаў з практыкі.

Археалагічныя раскопкі каля вёскі Бірулі, Археологические раскопки возле деревни Бирули

Пачатак

Археалагічныя раскопкі каля вёскі Бірулі, Археологические раскопки возле деревни Бирули

Блін! І ўсё гэта раскапаць??!

Археалагічныя раскопкі каля вёскі Бірулі, Археологические раскопки возле деревни Бирули

Прайшло некалькі дзён...

Археалагічныя раскопкі каля вёскі Бірулі, Археологические раскопки возле деревни Бирули

Мы жылі ў няпростых умовах... :)

Археалагічныя раскопкі каля вёскі Бірулі, Археологические раскопки возле деревни Бирули

Капліца на вясковых могілках

Археалагічныя раскопкі каля вёскі Бірулі, Археологические раскопки возле деревни Бирули

Урачысты і доўгачаканы момант - закладка капсулы

Археалагічныя раскопкі каля вёскі Бірулі, Археологические раскопки возле деревни Бирули

Ніхто не забыты! Сядзяць: Дзмітрый, Аляксандр. Стаяць, першы рад: Аляксей (валанцёр, 07-ГІС), Дзмітрый Сяргеевіч. Стаяць, другі рад: Дзмітрый, Святлана, Жанна Аркадзеўна, Таццяна, Валерый, Наталля, Уладзімір Яўгенавіч.

07.09.2011


Рубрыкі: