Post factum

Post factum

З моманту запуска сайта AdVerbum.org прайшоў месяц, нават болей. За гэты час я пераканаўся ў зручнасці такой арганізацыі работы. Мы са студэнтамі не марнавалі час на надыктоўку і занатоўванне пытанняў і заданняў, а працавалі. Жадаючыя працаваць ужо атрымалі першыя добрыя і выдатныя адзнакі. Спадзяюся на працяг гэтай тэндэнцыі. З асабістых пытанняў і лістоў ведаю, што на сайце пабывала нямала народу. Гэта студэнты ўсіх груп, дзе я выкладаю: вочнікі і завочнікі, гісторыкі і філолагі, першакурснікі і пяцікурснікі. Так што аўдыторыя сайта аказалася нават большай, чым я разлічваў.

Паведамляю сваім студэнтам, што адмыслова для іх пачаў працу раздзел «Бібліятэка». «Бібліятэка» — гэта падборка кніжак і спасылак на кніжкі гістарычнай тэматыкі. Таксама яна ўтрымлівае спасылкі на буйнейшыя Internet-рэсурсы гістарычнай тэматыкі і на web-сайты спецыяльных перыядычных выданняў. Бібліятэка будзе папаўняцца, зыходзячы, перад усім, з патрэб аптымальнай арганізацыі маіх заняткаў.

08.03.2011


Рубрыкі: