Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1974 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, у якім друкаваліся артыкулы па гісторыі, мовазнаўству, літаратуразнаўству і іншых гуманітарных дысцыплінах. Адмысловая серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, дакладных і прыкладных навуках публікаваліся пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што асабліва характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 3 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1974 г. друкуюцца артыкулы В.П. Асмалоўскага пра структуру Саветаў Беларусі ў перыяд усталявання савецкай улады, П.А. Селіванава пра ўдзел працоўных Беларусі ў стварэнні Чырвонай Арміі, В.В. Сафонавай пра развіццё адукацыі ў беларускай вёсцы ў 1926–1932 гг., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Змест нумара:

Буслаў К.П. Сацыяльныя крытэрыі грамадскіх навук
Вішнеўскі М.І. Творчы характар тэарэтычнага сінтэзу ў фізіцы
Петрыкаў П.Ц., Галенчык М.І. Узмацненне ролі навукі ў развіцці тэхнічнага прагрэсу ў 1959–1965 гг. (Па матэрыялах Беларускай ССР)
Селіванаў П.А. Да пытання аб удзеле працоўных Беларусі ў стварэнні і ўмацаванні Чырвонай Арміі
Асмалоўскі В.П. Да пытання аб структуры Саветаў Беларусі ў перыяд трыумфальнага шэсця Савецкай улады
Сафонава В.В. Развіццё народнай адукацыі ў вёсцы ў 1926–1932 гг.
Рагозіна І.П. Адносіны таварнага абарачэння ва ўмовах сацыялізма
Жывіца В.І. Аб мэтазгоднасці выкарыстання прыбытку для ацэнкі дзейнасці ўнутрызаводскіх падраздзяленняў
Антропаў Б.П., Шклярык А.М. Некаторыя праблемы стварэння аўтаматызаваных сістэм кіравання ў гандлі
Мяцельскі А.І. Абгрунтаванне сістэмы паказчыкаў эканамічнай эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці
Сабаленка Э.Р. Сучасная сельская сям’я
Рубіс Г.С. Вызначэнне М.Г. Чарнышэўскім паняцця «цудоўнае»
Шагідзевіч А.А. Роля пунктуацыі ў працэсе сцэнічнага ўвасаблення п’есы
Дзюбайла В.М. Аб функцыях і семантыцы прыназоўнікаў над, пад, вакол, наўкола, каля з прасторавым значэннем у беларускай мове і іх эквівалентах у нямецкай
Кісліцына А.К. Аб праблеме рацыянальнага і эмацыянальнага ў паэзіі Максіма Багдановіча

КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Быкава Ф.М. Цікавае даследаванне