Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1958. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1958 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1958. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваная серыя галоўнага часопіса АН БССР, што выходзіла з 1956 г. і змяшчала публікацыі па гісторыі, філасофіі, мовазнаўству і іншых галінах гуманітарнай навукі. З артыкулаў гістарычнай (у т.л. археалагічнай, крыніцазнаўчай і гісторыка-мовазнаўчай) тэматыкі у № 2 Вясцей АН БССР (Серыі грамадскіх навук) за 1958 г. друкуюцца артыкулы Л.Д. Побаля аб фібулах з раскопак у Чапліне, П.Ф. Крапівіна аб кракаўскай копіі «Ліста да Абуховіча», А.У. Арашонкавай аб дыялектных асаблівасцях беларускай мове ў пісьменнасці XVI стагоддзя.

Акрамя артыкулаў, у якіх разглядаліся фундаментальныя навуковыя пытанні, у часопісе змяшчаліся публікацыі на тэмы, якія страцілі актуальнасць з пазіцый сённяшняга дня. Тэматычна яны звязаны з юбілеямі пяцігодак, роллю прафсаюзаў, партыі і камсамола у развіцці розных аспектаў грамадства і г.д. З канца 1950-х гадоў колькасць падобных публікацый узрастае. З падобных артыкулаў адзначым артыкул А.П. Купрэевай аб прафсаюзах Беларусі ў барацьбе за павышэнне культурнага ўзроўню рабочых і служачых у гады першай пяцігодкі (1928–1932) і іншыя.

Змест нумара:

Пратасевіч В.І. Пытанні гісторыі дамарксісцкай філасофіі ў працах У.І. Леніна
Васілеўская Е. Гаспадарча-разліковыя брыгады — вышэйшая форма сацыялістычнага спаборніцтва ў прамысловасці БССР у гады першай пяцігодкі
Сцяпаненка А.Т. Вытворчыя нарады як сродак развіцця творчай актыўнасці рабочага класа Беларусі ў 1926–1929 гг.
Купрэева А.П. Прафсаюзы Беларусі ў барацьбе за павышэнне культурнага ўзроўню рабочых і служачых у гады першай пяцігодкі (1928–1932)
Побаль Л.Д. Фібулы з раскопак у Чапліне
Кабельскі І., Сініцкі Х. Некаторыя пытанні спецыялізацыі вытворчасці па прынцыпу агульнасці і тэхналагічных працэсаў у металаапрацоўчай прамысловасці
Міхлюкоў Д. Аб павелічэнні вытворчасці і зніжэнні сабекошту свініны ў саўгасах Беларусі
Крапівін П.Ф. Аб кракаўскай копіі «Ліста да Філіпа Абуховіча» — помніка беларускай пісьменнасці канца XVII стагоддзя
Арашонкава А.У. Дзеяслоўны канчатак –мо ў 1-й асобе множнага ліку як дыялектная рыса беларускай мовы ў пісьменнасці XVI стагоддзя
Мурашка А.Р. Кароткія формы прыкметнікаў у беларускіх гаворках