Людміла Дучыц. Паданні аб рэках і азёрах (аўдыёзапіс)

Запіс: Паданні аб рэках і азёрах

Выступоўца: Людміла Дучыц (археолаг, этнограф)

Характарыстыка: Запіс з цыкла перадач «Беларускі альбом» («Першы нацыянальны канал» Беларускага радыё). Эфір арыентыровачна 2006 г. Перадача прысвечана месцу рэк і азёр у беларускай міфалогіі. Паводле міфалогіі, пачынальнікам беларусаў быў князь Бай. Былі ў яго сабакі: Стаўры і Гаўры. Паміраючы, князь перадаў іх малодшаму сыну Белаполю і загадаў пусціць на волю. Колькі за дзень адбягуць сабакі — там і будуць уладанні Белаполя. Белаполь злавіў двух птушак і пусціў адну на поўдзень, другую — на захад. Сабакі пабеглі за птушкамі, і па іх слядах пацяклі Дняпро і Дзвіна...

Людміла Дучыц распавядае фальклорныя сюжэты аб паходжанні розных беларускіх рэк і азёр — ад Дняпра, Дзвіны і міфалагічнага Дунаю (дарэчы, і на Беларусі ёсць рака з такой назвай) да невялічкіх рачулак.


Запіс узяты з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае аўдыёфайлаў, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на запісы даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.