Краўцэвіч, А. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248–1341 гг.)

Краўцэвіч А. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і РусіКніга: Краўцэвіч, А. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248–1341 гг.) / А. Краўцэвіч. — Гародня-Уроцлаў : Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego we Wrocławiu, 2013. — 284 с. ; іл.

Характарыстыка: У чарговай кнізе Аляксандра Канстанцінавіча Краўцэвіча знайшлі адлюстраванне першыя этапы гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. 1248–1341 гады — гэта перыяд стварэння дзяржавы, яе змагання за выжыванне, пачатку тэрытарыяльнага росту. Падзеі гісторыі ВКЛ прадстаўлены ў беларускім і еўрапейскім гістарычным кантэксце. Тэкст кнігі навуковы (але чытаецца лёгка), дапоўнены даведкавым апаратам.

Таксама на сайце размешчана навуковая манаграфія А. Краўцэвіча «Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага», якая ўтрымлівае аўтарскую версію ўзнікнення ВКЛ.

Фармат: Djvu.

Памер: 16,6 MB.

Крыніца: Наша спадчына.

Спампаваць кнігу/Скачать книгу.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.


Змест:
УСТУП
Перыядызацыя гісторыі ВКЛ эпохі незалежнасці (1248–1569 г.)
Тэрміналагічныя заўвагі
I. ПАЎСТАННЕ I МАЦАВАННЕ ДЗЯРЖАВЫ НА ПАНЯМОННІ (1248–1315 г.)
Глава 1. Пачатак гаспадарства. Узнікненне Вялікага Княства Літоўскага
1.1. Еўрапейскі кантэкст
1.2. Панямонне напярэдадні новай дзяржавы
1.2.1. Этнічная сітуацыя
1.2.2. Палітычны стан
1.3.Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага
1.3.1. Славяна-балцкі саюз
1.3.2. Наваградак і Міндаўг
Глава 2. Выпрабаванне на трываласць (1248–1270 г.)
2.1. Змаганне з Галіцка-Валынскім княствам (1248–1264 г.)
2.1.1. Першая вайна (1248–1254 г.)
2.1.2. Залежнасць ад Галіцка-Валынскага княства (1254–1258 г.)
2.1.3. Аднаўленне і ўмацаванне незалежнасці ВКЛ (1258–1263 г.)
2.2. Карогкая гісторыя каралеўства Літва (1253–1260 г.)
2.3. Першы ўнутраны крызіс (1263–1264 г.)
2.4. Першы дуумвірат. Войшалк (1264–1267 г.) і Шварн (1264–1270 г.)
Глава 3. Пад знакам Пагоні (1270–1315 г.)
3.1. Стабілізацыя пры Трайдэне (1270–1282 г.)
3.1.1. Ад абароны да наступу
3.1.2. Унутраны стан дзяржавы Трайдэна
3.2. «Цёмныя гады» (1283–1292 г.)
3.2.1. Тварам у твар з Ордэнам
3.2.2. Кшталт знешнепалітычнай дактрыны
3.3. Пачаткі дынастыі Гедыміна (1292–1295 г.)
3.4. Віцень. «Рыцар збройны на кані... » (1295–1315 г.)
3.4.1. Ваяр, сын ваяра
3.4.2. Пагоня на Прусы
3.4.3. Словам і мечам. Палітыка ВКЛ у Польшчы, Інфлянтах і Русі
3.4.4. Ліцвінскі плацдарм у паўночнай Смаленшчыне
3.4.5 Гаспадарства мацнее
ПАДСУМАВАННЕ: ВЫНІКІ ПЕРШАГА ЭТАПУ ДЗЕЙНАСЦІ ВКЛ (1248–1315 г.)

II. «КАРАЛЕЎСТВА ЛІТВЫ I РУСІ. ГАСПАДАРАННЕ ГЕДЫМІНА (1316–1341 г.)
Глава 1. Заснавальнік вялікай дынастыі
1.1. Далёкае і бліжняе атачэнне
1.2. Гедымін Дойлід
1.3. Зброяй і словам. Дактрына знешняй палітыкі
1.4. Пачатак гаспадарання Гедыміна (1316–1322 г.)
Глава 2. Вайна i дыпламатыя на Захадзе
2.1. Дыпламатычны марш на Захад (1323–1324 г.)
2.1.1. Віленскі мірны трактат 2 кастрычніка 1323 г.
2.1.2. Справа хрышчэння Гедыміна
2.2. Ліцвінска-польскі саюз (1325–1331 г.)
2.3. Заходні кірунак пасля Віленскага міру
Глава 3. Літва i Русь
3.1. Аб’яднанне беларускіх земляў
3.1.1. Палессе і Падляшша
3.1.2. Полацак, Віцебск, Смаленск
3.2. ВКЛ і Русь, залежная ад татараў
3.2.1. Адносіны з Ардой
3.2.2. Паўночна-Усходняя Русь. Вялікае Княства Уладзімірскае
3.2.3. Пачаткі ліцвінска-маскоўскай канфрантацьгі
3.2.4. Вялікі Ноўгарад і Пскоў
3.2.5. Галіцка-Валынская, Кіеўская і Чарнігаўская землі
ПАДСУМАВАННЕ: ГАСПАДАРСТВА ГЕДЫМІНА

Спіс скаротаў
Крыніцы
Бібліяграфія
Храналогія гісторыі ВКЛ да канца гаспадарання Гедыміна
Паказальнік імёнаў
Паказальнік геаграфічных назваў