Ластоўскі, В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі

Ластоўскі В.Ю. Кароткая гісторыя БеларусіКніга: Ластоўскі, В.Ю. (Власт) Кароткая гісторыя Беларусі / В.Ю. Ластоўскі. — Вільня: Друкарня Марціна Кухты, 1910. — Рэпрынт. — Мінск: Універсітэцкае, 1993. — 126 с.; іл.

Характарыстыка: «Кароткая гісторыя Беларусі» — першая кніга па гісторыі Беларусі, напісаная беларусам і для беларусаў, якая была надрукавана ў 1910 г. у Вільні. Яе аўтар, Вацлаў Ластоўскі, з’яўляўся гісторыкам і пісьменнікам, грамадскім і палітычным дзеячам. Ён быў у ліку ініцыятараў нацыянальнага і культурнага адраджэння Беларусі ў пачатку ХХ ст. Гэта ён адшукаў крыж Еўфрасінні Полацкай, даследаваў гісторыю беларускай кнігі. Аднак гэтага неардынарнага, вельмі цікавага і перакананага чалавека напаткаў, на жаль, трагічны лёс. Вацлаў Ластоўскі стаў ахвяраю таталітарнай дзяржавы. Рэабілітаваны толькі ў 1988 г. Напісаная ім «Кароткая гісторыя Беларусі» шмат дзесяцігоддзяў захоўвалася ў закрытых фондах дзяржаўных бібліятэк.

Нельга сказаць, што падзеі беларускай гісторыі нікім да Вацлава Ластоўскага не разглядаліся. Але да яго да іх ставіліся як да часткі гісторыі Расіі або Польшчы. «Кароткая гісторыя Беларусі» Вацлава Ластоўскага — першая кніжка, у якой гісторыя Беларусі падаецца з пункту погляду беларусаў. Яна можа нават здзівіць нас нейкай наіўнасцю і кампілятыўнасцю. Пры напісанні «Гісторыі» аўтар амаль не абапіраўся на гістарычныя крыніцы, а выкарыстоўваў працы расійскіх, польскіх, украінскіх даследчыкаў. Аднак, па-першае, кніга стваралася менавіта як папулярная, разлічаная на шырокае кола непадрыхтаваных чытачоў. Па-другое, галоўнае тут — канцэптуальны падыход на айчынную гісторыю вачамі саміх беларусаў.

Фармат: Djvu.

Памер: 3,5 MB.

Спампаваць кнігу/Скачать книгу.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.


Змест:
Прадмова
Матэр’ялы да гісторыі
Часць першая. Ад першых часоў да ўцёку Полацкіх княэёў у Літву (1129 год)
Часць другая. Ад павароту Полацкіх князёў (1132 г.) да сьмерці Вітоўта (1430 г.)
Часць трэцяя. Ад сьмерці Вітоўта (1430 г.) да Люблінскай Уніі (1569 г.)
Часць чацвертая. Ад Люблінскай Уніі (1569 г.) да раздзелу Польшчы
Часць пятая. Беларусь пад Расеей

Дапіскі да рысункоў
Пасляслоўе (Вацлаў Ластоўскі (Власт) і яго «Кароткая гісторыя Беларусі») (А. Грыцкевіч)