Электронная бібліятэка Adverbum.org — кнігі па гісторыі Беларусі

Электронная бібліятэка Adverbum.org — кнігі па гісторыі

Спампаваў кніжку — выратаваў дрэва.

Электронная бібліятэка Adverbum.org — бібліятэка кніг і спасылак на кнігі па гісторыі Беларусі. Таксама тут прадстаўлена літаратура па гісторыі Расіі, Украіны, сусветнай гісторыі, археалогіі і г.д. Спампаваць электронныя кнігі па гісторыі можна па спасылках, якія вядуць або непасрэдна на файлы, змешчаныя ў сеціве ў адкрытым доступе, або на іншыя электронныя бібліятэкі. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў электронных версій кніг.

Развіццё інфармацыйных тэхналогій адкрыла магчымасць пераводу інфармацыі ў лічбавы выгляд. Словазлучэнне «электронная бібліятэка» стала звыклым.

Сёння камп’ютары, злучаныя ў сусветнае павуцінне, даюць магчымасць атрымаць хуткі доступ да інфармацыі, што раней была цяжкадаступная або ўвогуле недасягальная. Зараз ў сеціве змешчаны багата цікавых нам выданняў — ад старадрукаў Францыска Скарыны да манаграфій апошніх гадоў, — і колькасць іх няўхільна ўзрастае.

Традыцыйную, папяровую кніжку чытаць зручней. Вопыт некаторых выдавецтваў сведчыць: калі чытачу падабаецца знойдзеная ў інтэрнэце кніжка, ён імкнецца набыць яе папяровы варыянт. Трэба, аднак, канстатаваць, што і кнігі ў электронным выглядзе маюць істотныя плюсы. Практычна, толькі ў электронным выглядзе можна пазнаёміцца з большасцю старадрукаў і рарытэтаў. Дыск з патрэбнымі кніжкамі можна ўзяць у дарогу. Выданне ў лічбавым фармаце лёгка капіруецца неабмежаваную колькасць разоў.

І яшчэ адзін істотны момант. Даступнасць разнастайных банкаў рэфератаў прыводзіць да страты культуры працы з кнігамі і артыкуламі. Замест таго, каб самастойна прапрацоўваць і асэнсоўваць матэрыял, школьнікі і студэнты спампоўваюць чужыя даклады і рэфераты сумніўнай якасці. Здабытая такім чынам інфармацыя праходзіць праз браўзэр, MSWord і прынтар, але не праз мозг «аўтара»-раздрукоўшчыка. На слэнгу веб-распрацоўшчыкаў сайты без арыгінальнай інфармацыі, створаныя для раскруткі іншых рэсурсаў, без эўфемізмаў завуцца «гаўнасайтамі». Дык вось каля 80 адсоткаў студэнцкіх рэфератаў — «гаўнарэфераты». Электронная бібліятэка Adverbum.org заклікана палегчыць студэнтам доступ да спецыяльнай літаратуры. Яна можа быць карыснай ўсім зацікаўленым у пошуку літаратуры па гісторыі, найперш па гісторыі Беларусі.


Рубрыкі: