Спадчына. — 1992. — № 5

Спадчына 1992 № 5Часопіс: Спадчына. — 1992. — № 5

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» ўзнік у 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння часопіс аб’яднаў неабыякавых да беларускай гісторыі і культуры навукоўцаў, пісьменнікаў, паэтаў і публіцыстаў. Выданне папулярызавала гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, змяшчала пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў айчынных і замежных гісторыкаў, пісьменнікаў, паэтаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокай грамадскасці былі нанова адкрытыя многія забытыя імёны. У № 5 часопіса «Спадчына» за 1992 г. змешчаны публікацыі Аляксандра Вярыгі-Дарэўскага аб рускіх пячаткавых знаках, Анатоля Цітова аб гербе Слуцка, Гая Пікарда аб алегарычнай геральдыцы Францыска Скарыны, Уладзіміра Казбярука аб адлюстраванні вобразу Гедыміна ў летапісах, а таксама іншыя матэрыялы.

Змест нумара:

ГІСТОРЫЯ І КУЛЬТУРА
Ці прыйдуць фундатары? Гутарка з Адамам Палюховічам
Аляксандр Вярыга-Дарэўскі. Рускія пячаткавыя знакі
Юзаф Можы. Дэмаграфічны спад на Беларусі й Ліцьве ў сярэдзіне XVII ст.
Анатоль Цітоў. Герб места Слуцкага
Ціт Мазырэц. Узнагароды Беларусі

МАРТЫРАЛОГ
Ал. Шлюбскі. Матэр’ялы да крыўскае гісторапісі

ДАСЛЕДАВАННІ І МЕРКАВАННІ
Гай Пікарда. Алегарычная геральдыка Францішка Скарыны
Юры Туронак. Міжваенная унія ў Заходняй Беларусі

МОВА
Уладзімер Дубоўка. Некаторыя прыватныя выпадкі мілагучнасці нашае мовы

З ЭМІГРАНЦКІХ ВЫДАННЯЎ
Аўген Калубовіч. На крыжовай дарозе

СІЛУЭТЫ ПРОДКАЎ
Уладзімір Казбярук. Гедымін у летапісах
Генадзь Кісялёў. Постаці

ФУНДАМЕНТЫ
Юзаф Вольф. Князі на абшарах Вялікага Княства Літоўскага ад канца XIV ст.