Аркадзь Куляшоў. «Хамуціус» [Кастусь Каліноўскі] (аўдыёзапіс, 1981 г.)

Запіс: аўдыёспектакль «Хамуціус» паводле драматычнай паэмы Аркадзя Куляшова.

Характарыстыка: Радыёспектакль «Хамуціус» пастаўлены паводле аднайменнай драматычнай паэмы Народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Хамуціус — адзін з падпольных псеўданімаў Кастуся Каліноўскага, які ў 1863 г. узначаліў паўстанне ў Беларусі і Літве. Сюжэт паэмы склаў драматычны жыццёвы лёс Кастуся Каліноўскага, які прыняў на сабе адказнасць за лёс іншых — і ў 26 гадоў ахвяраваў уласным жыццём. У час змагання паўстанцаў з расійскім самадзяржаўем абвастраюцца канфлікты паміж панам і мужыком, супярэчнасці «белых» і «чырвоных». Ідзе не толькі барацьба з яўным праціўнікам, але і супрацьстаянне ненадзейным «белым» паплечнікам ды варшаўскаму паўстанцкаму кіраўніцтву. На гэтым фоне разгортваецца лірычная лінія кахання Кастуся Каліноўскага і Марысі Ямант.

Паэма Аркадзя Куляшова была скончана ў 1976 г. У 1981 г. паводле яе Тэатрам Беларускага радыё быў пастаўлены радыёспектакль, за які творчая група атрымала Дзяржаўную прэмію Беларусі.


Аўтар: Народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў.
Рэжысёр: Соф'я Гурыч.
У галоўнай ролі: Народны артыст Беларусі Валянцін Белахвосцік.
Год запісу: 1981.

Крыніца: Першы нацыянальны канал Беларускага радыё.

Запіс узяты з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае аўдыёфайлаў, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на запісы даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.