Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 17. Лесничий — Местский

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 17. Лесничий – МестскийКніга: Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 17. Лесничий — Местский / склад.: Т.І. Блізнюк [і інш.] ; пад рэд. А. М. Булыкі. — Мінск : Беларуская навука, 1998. — 364 с.

Характарыстыка: «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» — шматтомнае выданне, што выходзіла пад эгідай акадэмічнага інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа ў 1982–2017 гг. Слоўнік утрымлівае тлумачэнне слоў старабеларускай мовы — беларускай літаратурнай мовы XIV–XVIII стст. Значэнне слоў тлумачыцца сінонімам, лексічным эквівалентам, калі паняцце малавядомае — то апісаннем. Прыведзены прыклады ўжываня слоў і ўстойлівых выразаў у помніках беларускай пісьменнасці. У слоўніку змешчана граматычная характарыстыка слоў. Выданне арыентавана на ўсіх, хто займаецца вывучэннем мінулага беларускага этнасу: гісторыкаў, філолагаў, этнографаў. Сямнаццаты выпуск «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымлівае каля 2 000 слоў на літары «Л» і «М» ад слова «Лесничий» па слова «Местский» уключна.

Фармат: Pdf.

Памер: 5,64 MB.

СПАМПАВАЦЬ КНІГУ/СКАЧАТЬ КНИГУ.

Крыніца: Rutracker.org.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.