Віцебскія старажытнасці[-2010]: матэрыялы навуковай канферэнцыі

Віцебскія старажытнасці 2010Зборнік: Віцебскія старажытнасці[-2010] : матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння Л.В. Аляксеева, 28–29 кастр. 2010 г., Віцебск / рэдкал. Г.У. Савіцкі [і інш.]. — Мінск : Медысонт, 2012. — 454 с.

Характарыстыка: У 2009 г. у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі ўпершыню адбылася канферэнцыя «Віцебскія старажытнасці», якая з таго часу канферэнцыя праводзіцца штогадова. У 2010 г. канферэнцыя была прысвечана 90-годдзю з дня нараджэння Л.В. Аляксеева. Імя Леаніда Васільевіча Аляксеева займае асаблівае месца сярод даследчыкаў гісторыі Беларусі. Трапіўшы амаль выпадкова ў нашу краіну, выхадзец з сям’і рускіх інтэлігентаў прысвяціў большую частку свайго жыцця вывучэнню гісторыі і археалагічным даследаванням беларускіх гарадоў і паселішчаў. Гродна, Віцебск, Магілёў, Полацк — гэта толькі больш значныя пункты на шляху выдатнага даследчыка па Беларусі. Глыбокія і грунтоўныя навуковыя працы, якія і зараз не страцілі свайго значэння, і папулярныя нарысы, з якіх пачыналася цікаўнасць да гісторыі сваёй Радзімы мноства маладых людзей, — гэта сведчанне энцыклапедычных ведаў і напружанай працы выдатнага навукоўца.

У зборніку надрукаваны артыкулы Л.В. Калядзінскага аб Л.В. Аляксееве, В.М. Ляўко аб гісторыі і археалогіі Полацкай зямлі ў працах Л.В. Аляксеева, Ю.А. Заяца аб землях і ўдзелах на Беларусі да сярэдзіны ХІІІ ст. у працах Л.В. Аляксеева, Н.Ю. Шаркоўскай аб матэрыялах археагічных пошукаў Л.В. Аляксеева ў фондах Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, У.П. Багданава аб апошніх работах Л.В. Аляксеева, Т.С. Бубенькі аб забудове схіла Замкавай гары ў Віцебску, А.В. Вайцяховіча аб курганах канца Х–ХІ стст. з магільнымі ямамі на тэрыторыі Полацкай зямлі, М.А. Плавінскага аб чакане з разбуранага кургана ў Гарадоцкім(?) раёне, А.А. Трусава аб віцебскай архітэктурнай школе, а таксама публікацыі шэрагу іншых навукоўцаў.

Крыніца: Афіцыйны сайт Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.

Заўвага: Файл утрымлівае не ўвесь зборнік, а толькі яго частку.

Фармат: Pdf.

Памер: 3,4 MB.

Спампаваць кнігу/Скачать книгу.


Змест:
Колединский Л.В. Алексеев Леонид Васильевич (Слово про учителя, наставника, друга)
Левко О.Н. История и археология Полоцкой земли в трудах Л.В. Алексеева
Заяц Ю.А. Земли и уделы до середины XIII в. на территории Беларуси в трудах Л.В. Алексеева
Врублеўскі Ю.У. Гістарыяграфічны аналіз канцэпцыі Л.В. Аляксеева генезіса раннесярэднявечных гарадоў Беларусі (IX–XIII стст.)
Трусаў А.А. Роля Л.В. Аляксеева ў развіцці беларускага краязнаўства
Шарковская Н.Ю. Учёный и музей (О сотрудничестве ВОКМ с Л.В. Алексеевым)
Шарковская Н.Ю. Материалы археологических разведок и раскопок Л.В. Алексеева в фондах ВОКМ
Богданов В.П. Последние работы Л.В. Алексеева
Краўцэвіч А.К. З удзячнасцю і павагай
Колединский Л.В. Верхний замок Витебска: основные итоги археологического изучения за 100 лет (конец XIX — конец XX вв.)
Бубенько Т.С. Застройка склона Замковой горы в Витебске
Шарковская Н.Ю. Артефакты с Замковой горы из собраний витебских музеев
Вайцяховіч А.В. Курганы канца Х–ХІ стст. з магільнымі ямамі на тэрыторыі Полацкай зямлі
Плавінскі М.А. Чакан з разбуранага кургана ў Гарадоцкім(?) раёне са збору Віцебскага абласнога краязнаўчага музея
Трусаў А.А. Віцебская архітэктурная школа
Мяцельскі А.А. Тапаграфія Мсціслава ХІІ–XVIII стагоддзяў
Почобут Н.А. Музеефикация кремнедобывающих неолитических шахт Беларуси
Лавыш К.А. Восточная керамика и стекло в собрании Витебского областного краеведческого музея
Клімаў М.В. Пытанне аб прыстанях на тэрыторыі Падзвіння ў сувязі з даследаваннем комплексу прыстані побач з помнікам Лучна 1
Русаў П.А. З матэрыялаў калекцыі познесярэдневяковай кафлі Смаленска
Кенько П.М. Поясной набор верховьев Березины Днепровской
Коц А.Л. Гарадзішчы міжрэчча Дзісны і ушачы ў сярэднявеччы (па матэрыялах разведак 2010 года)
Чараўко В.У. Інвентар пахаванняў Беларускага Падзвіння XIV–XVIII стст. (Да пытання аб безынвентарнасці пахаванняў)
Буле М. Культурно-историческое наследие Лудзы — Замок: археологические раскопки и исследования
Магалінскі І.У. Прывескі-амулеты з тэрыторыі Полацка (X–XIII стст.)
Андрейченко В.В. Полоцкие князья в XII — начале XIII вв. (проблемы истории и генеалогии)
Скварчэўскі Д.В. Нябесныя знакі падчас кіравання полацкага князя Усяслава Брачыславіча
Вилцане А. Археологические открытия в родовой усыпальнице графов Борхов в г. Прейли
Овечкин Е., Юринова Е. Дворяне Врангели фон Гюбентали: к истории семьи в Беларуси и России в XIX–XX вв.
Буховецкий А.Г. Об обнаружении фундамента «памятника в воспоминание Отечественной войны 1812 года» в Полоцке
Зянюк Р.У. Навучальныя ўстановы пры Забельскім дамініканскім кляштары 1716–1857 гг.
Снапковский Ю.Н. Деятельность Витебского попечительного о тюрьмах комитета в 1830–1851 годах
Колабава І.Н. Судовая справа віцебскага купца Аляксея Саломіна (1858 г.)
Матвейчык Дз.Ч. Паўстанне 1863–1864 гг. у Віцебскай губерні: крыніцы з Нацыянальнага гістарычнага архіва беларусі (агульны агляд)
Фірыновіч А.Э. Удзел рымска-каталіцкага духавенства Віцебшчыны ў паўстанні 1863–1864 гадоў
Кучеренко В.Н. Витебский городской ростовцевский театр (1873–1917 гг.) (по документам Национального исторического архива Беларуси)
Сівохін Г.А. Да пытання пра з’яўленне цялеснага сораму ў беларускай традыцыйнай культуры
Костюкевич Н.В. «Нечистики» как персонификация патологических состояний
Бамбешка І.І. Гісторыка-краязнаўчае вывучэнне Аршаншчыны ў 1920-я гг.
Мядзведзева В.У. Археолагі-ўраджэнцы Віцебскай зямлі: працы, здабыткі, вынікі
Колесинский В.Ф. Монеты кооперативов польских военных формирований 1925–1939 годов из собрания Музея частных коллекций в Витебске
Воднева І.П. Ад навуковых даследаванняў да стварэння музейнай экспазіцыі (на аснове прац гісторыка і археолага Л.В. Аляксеева)
Звесткі пра аўтараў