Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1977. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1977 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1977. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны навуковы часопіс, у якім публікаваліся артыкулы па гістарычных і іншых гуманітарных навуках і дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса была створана ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, тэхнічных і дакладных навуках друкаваліся пад адной вокладкай. Сярод публікацый значнае месца займалі матэрыялы па гісторыі камуністычнай партыі і савецкаму будаўніцтву. Тэматыка публікацый, якія друкаваліся ў рубрыцы «Гісторыя», пераважна датычылася ХІХ–ХХ стст. У № 3 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1977 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы А.М. Булыкі пра канцылярскую лексіку замежнага паходжання ў старабеларускай мове і С.У. Букчына пра сувязі рускага драматурга Д.І. Фанвізіна з Беларуссю.

Змест нумара:

НАСУСТРАЧ 60-ГОДДЗЮ ВЯЛІКАГА КАСТРЫЧНІКА
Арочка М.М. Паэтычны эпас рэвалюцыі

ФІЛАСОФІЯ
Кароткая Т.П. Праблема чалавека ў філасофіі «новай рэлігійнай свядомасці»

ПРАВА
Броўка Ю.П. Кадыфікацыя і прагрэсіўнае развіццё міжнароднага права — неабходнасць сучаснага міжнароднага жыцця
Лях Г.І. Калектыўны дагавор як акт лакальнага рэгулявання працы на сацыялістычным дзяржаўным прадпрыемстве
Маўчацкая Л.М. Роля самадзейных арганізацый у кіраванні ўнутрыкалгаснымі падраздзяленнямі

ЭКАНОМІКА
Губарэвіч А.С. Грамадская спажывецкая вартасць у сістэме народнагаспадарчага планавання

ГІСТОРЫЯ
Крупянкоў Я.Я. Шэфская дапамога горада беларускай вёсцы ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскай гаспадаркі на сучасным этапе
Старавойтаў М.І. Рост колькасці і павышэнне прафесійна-тэхнічнага ўзроўню прамысловых рабочых БССР (1966–1975 гг.)
Бурцава Л.А. Удасканальванне ідэйна-палітычнай работы ў вытворчых калектывах у гады восьмай пяцігодкі (на матэрыялах машынабудаўнічых прадпрыемстваў БССР)
Якубоўскі У.М. Дзейнасць прафсаюзаў Беларусі па паляпшэнню ўмоў працы рабочага класа (1926–1937 гг.)

ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА
Букчын С.У. Д.І. Фанвізін у Беларусі (новыя матэрыялы да біяграфіі пісьменніка)

МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА
Пашкін Юр.А. Да пытання аб вывучэнні тэатральнай культуры дакастрычніцкай Беларусі (відовішчна-забаўная драматургія ў рэпертуары рускага тэатра 1864–1900 гг.)

МОВАЗНАЎСТВА
Ярмаш М.І. Словаўтваральны тып з фармантам -ств-а ў зборных назоўніках
Паўленка М.А. Субстантываты са значэннем асобы жаночага полу ў старабеларускай мове
Булыка А.М. Канцылярская лексіка іншамоўнага паходжання ў старабеларускай мове

РЭЦЭНЗІІ
Бліхарж Р.І., Краўчанка Л.Г. Дыялектыка простага і складанага

ХРОНІКА
Сакевіч І.У. Гадавы Агульны сход Акадэміі навук БССР