Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1977. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1977 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1977. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, дзе друкаваліся артыкулы па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі і іншых гуманітарных навуках і дысцыплінах. Адмысловая серыя грамадскіх навук часопіса была створана ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, дакладных і прыродазнаўчых навуках выходзілі пад адной вокладкай. У № 2 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1977 г. з матэрыялаў археалагічнай, гістарычнай і этнаграфічнай тэматыкі змешчаны артыкулы М.Ф. Гурына па гісторыі старажытнай металургіі жалеза ў Беларусі, З.В. Шыбекі пра прамысловае развіццё Мінска ў 1890–1913 гг., І.П. Ламакі пра гісторыю партызанскай барацьбы ў Беларусі супраць польскіх інтэрвентаў у студзені — ліпені 1920 г., У.А. Васілевіча пра ўзнікненне і развіццё гумарыстычных пазаабрадавых песень.

Змест нумара:

НАСУСТРАЧ 60-ГОДДЗЮ ВЯЛІКАГА КАСТРЫЧНІКА
Буслаў К.П. Узаемасувязь змянення класавай структуры з развіццём савецкага вобразу жыцця

ФІЛАСОФІЯ І САЦЫЯЛОГІЯ
Мартыненка Г.М. Ленінская крытыка ідэалізму ў біялогіі і сучасны эвалюцыянізм
Осіпаў А.І. Да аналізу супярэчлівай сутнасці прасторава-часавых адносін
Смірноў Э.М. Развіццё тэхнікі як дыялектычны працэс
Корзун І.П. Аб некаторых тэндэнцыях збліжэння сацыяльнай структуры гарадскога і сельскага насельніцтва ў перыяд камуністычнага будаўніцтва

ЭКАНОМІКА
Лутохіна Э.А. Сістэма прэміравання і прынцыпы яе пабудовы
Кіркорава Н.І. Аб крытэрыі аптымізацыі вытворчай праграмы прадпрыемства
Кудашоў В,І., Бранавец В.Г. Патэнтныя даследаванні — важны фактар павышэння ўзроўню навуковых распрацовак

ГІСТОРЫЯ
Селіванаў П.А. Крытыка буржуазнай гістарыяграфіі па пытаннях гісторыі савецкай ваеннай арганізацыі
Бярозкін Ю.І. Удзел Саветаў БССР у арганізацыйна-гаспадарчым умацаванні калгасаў (1951–1955 гг.)
Ламака І.П. З гісторыі партызанскай барацьбы ў Беларусі супраць польскіх інтэрвентаў (студзень — ліпень 1920 г.)
Шыбека З.В. Прамысловае развіццё Мінска (1890–1913 гг.)
Гурын М.Ф. Да гісторыі старажытнай металургіі жалеза ў Беларусі

ФАЛЬКЛАРЫСТЫКА
Васілевіч У.А. Да гісторыі ўзнікнення і развіцця гумарыстычных пазаабрадавых песень

МОВАЗНАЎСТВА
Глушкоўска Я. Дыферэнцыяльныя прызнакі няпэўных займеннікаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове
Пётр Дзмітрыевіч Пузікаў

РЭЦЭНЗІІ
Ерахцін А.В., Звігляніч У.А. Праблема субстанцыі ў пазнанні
Бачкоў А.Ф. Прававыя праблемы падрыхтоўскі кадраў
Страмоўскі В.А. Судовая практыка ў навуковым аспекце
Драгун Ю.І., Вяргей В.С. Даследаванне аб старажытным Ваўкавыску
Швец Р.Д. Новы дыялектны слоўнік

ХРОНІКА
Сакевіч І.У. Сесія Агульнага сходу АН БССР
Марчанка І.Я. Усесаюзная навуковая канферэнцыя па гісторыі савецкага рабочага класа