Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1976 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 6.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны навуковы часопіс, у якім друкаваліся артыкулы па гісторыі, этнаграфіі, філасофіі, літаратуразнаўству і іншых галінах айчыннай гуманітарыстыкі. Адмысловая серыя грамадскіх навук часопіса была створана ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, фізіка-матэматычных і прыродазнаўчых навуках выходзілі пад адной вокладкай. У № 6 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1976 г. з матэрыялаў гістарычнай, этнаграфічнай і рэлігіязнаўча-філасофскай тэматыкі змешчаны артыкулы Х.Ю. Бейлькіна пра ільняны гандаль у Беларусі ў 60–80-х гадах ХІХ ст., С.В. Барыса пра асаблівасці бытавання традыцыйнай песні і яе месца ў сучасным вяселлі, Т.П. Кароткай пра гнасеалагічнае апраўданне рэлігіі ў рускай рэлігійнай філасофіі пачатку ХХ ст., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Змест нумара:

Бабкова І.М. Эканамічныя патрэбнасці ў сістэме грамадскіх патрэбнасцей
Шаламіцкая Л.А. Аб сутнасці і асаблівасцях узнаўлення рабочай сілы пры сацыялізме
Вайцяшэнка Б.С. Улік і размеркаванне нарміруемых абаротных сродкаў для вызначэння ўдзельнай фондаёмкасці
Максімаў В.М. Павышэнне ролі работнікаў механізацыі сельскагаспадарчай працы ў жыцці сяла
Андрэева Е.Г. Сацыяльная палітыка Савецкай дзяржавы ў адносінах маці і дзіцяці ў гады чацвёртай пяцігодкі (1946–1950)
Цітоўніна Т.Я. Паняцце падземных вод і іх прававая ахова
Кароткая Т.П. Крытыка гнасеалагічнага апраўдання рэлігіі ў рускай рэлігійнай філасофіі пачатку ХХ ст.
Бейлькін Х.Ю. Ільняны гандаль у Беларусі ў 60–80-х гадах ХІХ ст.
Дарашкевіч В.І. Традыцыі «Слова аб палку Ігаравым» у беларускай літаратуры XVI ст.
Кенько М.П. Творы Тараса Шаўчэнкі ў перакладах Аркадзя Куляшова
Барыс С.В. Асаблівасці бытавання традыцыйнай песні і яе месца ў сучасным вяселлі
Копанеў П.І. Лінгвістычныя даследаванні праблем перакладу ў Беларусі
Бандарэнка Т.П. Словаўтваральная структура імён як адзін з фактараў іх сінтаксічнай валентнасці
Навум Саламонавіч Перкін

КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Шыраканаў Д.І., Вадап’янаў П.А. Каштоўнае даследаванне праблемы дэтэрмінацыі развіцця арганізма
Савасцюк А.І. З гісторыі барацьбы за зацвярджэнне гістарычнага матэрыялізму ў СССР
Петрыкаў П.Ц., Марчанка І.Я., Афонін Ю.І. Савецкі народ — новая гістарычная супольнасць людзей
Старавойтаў В.І., Манееў А.К. Аб’ект тэарэтычнага аналізу — прадукцыйныя сілы грамадства

ХРОНІКА
Агіевіч У.У. Праблема аспіранцкай падрыхтоўкі
Пералік артыкулаў, апублікаваных у часопісе «Весці АН БССР», серыя грамадскіх навук, за 1976 г.