Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1976 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1976. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны часопіс для публікацыі вынікаў даследаванняў па гісторыі, археалогіі, мовазнаўству ды іншых гуманітарных дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, дакладных, прыродазнаўчых навуках выходзілі пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што найбольш характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 1 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1976 г. з матэрыялаў гістарычнай і археалагічнай тэматыкі змешчаны артыкулы А.Г. Калечыц і П.Ф. Каліноўскага пра знаходкі выкапнёвай антрапагенавай фаўны як патэнцыйныя сведчанні стаянак першабытнага чалавека, Г.Д. Кнацько пра гісторыю паходжання і фарміраванне фонду рукапісных часопісаў партызан Беларусі, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Змест нумара:

Навуменка І.Я. Любімы народам пісьменнік (Да 80-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка АН БССР К.К. Крапівы)
Забродскі Э.А. Сацыялістычнае спаборніцтва і навукова-тэхнічны прагрэс у прамысловасці Беларусі (1966–1970 гг.)
Траскуноў А.А. Міжнародныя сувязі прафсаюзаў Беларусі (1966–1970 гг.)
Вайцяшэнка Б.С. Метадалагічныя пытанні вызначэння ўдзельнай фондаёмкасці (па асноўных вытворчых фондах)
Кальчанка Н.М. Аб узроўні аплаты працы ў калгасах Беларусі
Маўчацкая Л.М. Асаблівасці кіравання ўнутрыкалгаснымі вытворчымі падраздзяленнямі ва ўмовах паглыбленай спецыялізацыі сельскай гаспадаркі
Лыспенка М.Ф. Фарміраванне ідэі і ўвядзенне яе ў склад тэорыі
Баброўскі Ю.В. Футуралагічныя даследаванні — навейшая спроба пераадолення крызісу амерыканскага імперыялізму
Яцкевіч Р.Е. Асноўныя напрамкі партыйнага кіраўніцтва навучаннем і выхаваннем школьнікаў у духу ленінскіх запаведаў (з вопыту дзейнасці КПБ у 1961–1971 гг.)
Кнацько Г.Д. Гісторыя паходжання і фарміраванне фонду рукапісных часопісаў партызан Беларусі
Рабцэвіч Н.Л. Аб адмежаванні сялянскіх зямель ад памешчыцкага землеўладання ў Мінскай губерні (1869–1913 гг.)
Калечыц А.Г., Каліноўскі П.Ф. Па слядах знаходак выкапнёвай антрапагенавай фауны з мэтай пошукаў палеаліту
Кенько М.П. Паэзія Сяргея Ясеніна ў перакладах Аркадзя Куляшова
Мельнікава Л.А. Валентнасць высокачастотных прыметнікаў у А. Грына
Гераськіна Т.А. Да пытання аб ад’ектывізацыі дзеепрыметнікаў у рускай і беларускай мовах
Шаура Р.Ф. Сатырычная графіка партызанскіх самадзейных мастакоў

КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Гарадзецкі Я.Р. Праблемы інтэнсіфікацыі прамысловай вытворчасці
Чыгір А.Я. Кніга аб партыйнасці філасофіі

ХРОНІКА
Бароўскі М.І., Гуцаленка Л.А., Абуховіч Л.М. Праблема патрэбнасцей і фарміраванне новага чалавека
Побаль Л.Д. ІІІ Міжнародны кангрэс славянскай археалогіі