Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1975. — № 2
Падобныя матэрыялы:
Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1975. — № 2.
Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс для публікацыі артыкулаў па гісторыі, археалогіі, мовазнаўству і іншых галінах беларускай гуманітарыстыкі. Спецыялізаваная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, фізіка-матэматычных, сельскагаспадарчых навуках друкаваліся пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што найбольш характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 2 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1975 г. з матэрыялаў археалагічнай і гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы Л.Д. Побаля і М.Ф. Гурына пра жалезныя вырабы з Тайманава, В.П. Асмалоўскага пра партыйны склад Саветаў Беларусі ў другой палавіне 1918 г., В.В. Сафонава пра ролю сродкаў масавай інфармацыі ў палітычнай асвеце сельскага насельніцтва Беларусі ў 1926–1932 гг., К.А. Біруковіча пра формы і метады работы музеяў БССР у 1959–1970 гг., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.
Змест нумара:
Лабковіч Э.І. Аб характары, змесце і форме сацыялістычнай працы
Славінскі Ч.С. Асаблівасці адлюстравання дыялектычных супярэчнасцей неарганічнай прыроды ў фізічных тэорыях
Лук’янаў П.Р. Хімічная прамысловасць — галоўны напрамак эканамічнага развіцця новых гарадоў Беларусі
Шыбалка В.В. Партыйнае кіраўніцтва тэхнічным прагрэсам у прамысловасці (1959–1965 гг.)
Жураўскі І.А. Павышэнне ўзроўню партыйна-арганізацыйнай работы на прамысловых прадпрыемствах БССР (1951–1955 гг.)
Асмалоўскі В.П. Аб партыйным саставе Саветаў Беларусі ў другой палавіне 1918 г.
Баранава Л.Е. Метады вымярэння і фактары росту прадукцыйнасці працы ў трыкатажнай прамысловасці БССР
Шарэцкі С.Г. Грамадска неабходны ўзровень аплаты працы — важная ўмова павышэння матэрыяльнай зацікаўленасці калгаснікаў у развіцці грамадскай вытворчасці
Сафонава В.В. Роля друку, кіно і радыё ў палітычнай асвеце сельскага насельніцтва Беларусі ў 1926–1932 гг.
Біруковіч К.А. Формы і метады работы музеяў БССР (1959–1970 гг.)
Грабёнкіна А.А. Ідэйна-палітычнае выхаванне жанчын заходніх абласцей БССР у пасляваенныя гады (1946–1950 гг.)
Гаўрылюк В.В. Эканамічны змест вывазу капіталу ў краіны, якія сталі на шлях развіцця
Калінін Ю.В. Расавая і нацыянальная дыскрымінацыя ў крымінальным заканадаўстве ЗША
Побаль Л.Д., Гурын М.Ф. Жалезныя вырабы з Тайманава Быхаўскага раёна
Вярхоў П.В. Суфіксальная сінанімія аднакаранёвых назоўнікаў у гісторыі беларускай пісьмовай мовы
Міхневіч А.Я. Канструкцыйна-сінтаксічная аманімія
Гаробчанка Т.Я. Тэатральная крытычная думка ў Беларусі да Кастрычніцкай рэвалюцыі
КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Лазарэнка Т.М. Актуальныя праблемы сталага сацыялізма
Ткачэнка В.М. Сям’я ў перыяд развітога сацыялізма
Талстой В.С. Змагаліся разам
ХРОНІКА
Янкоўскі В.І. Новае папаўненне Акадэміі навук БССР