Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1974 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 6.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны часопіс для публікацыі вынікаў даследаванняў па гісторыі, мастацтвазнаўству, мовазнаўству і іншых гуманітарных навуках. Адмысловая серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадских, фізіка-матэматычных, сельскагаспадарчых навуках выходзілі пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што найбольш характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 6 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1974 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы Э.Ф. Языковіча пра барацьбу працоўных Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, Г.Д. Кнацко пра ролю рукапісных часопісаў ў ідэйна-выхаваўчай рабоце сярод партызан Беларусі, А.П. Купрэевай пра аказанне дапамогі насельніцтву Беларусі пасля вызвалення яе тэрыторыі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Змест нумара:

Языковіч Э.Ф. Барацьба працоўных Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны (да 30-годдзя вызвалення БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў)
Купрэева А.П. Аказанне неадкладнай дапамогі насельніцтву Беларусі пасля вызвалення яе тэрыторыі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (верасень 1943–1945 гг.)
Кнацко Г.Д. Роля рукапісных часопісаў у ідэйна-выхаваўчай рабоце сярод партызан Беларусі
Крэканэ М.Г. Перамога народна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Румыніі
Ляонаў А.П. Метадалагічныя пытанні сацыялагічнай інфармацыі ў прыкладных даследаваннях
Шчарбіцкі Г.І. Цэласнае адлюстраванне аб’ектыўнага свету ў інфармацыйна-пазнавальных працэсах
Слямнёў М.А. Умоўныя пагадненні ў структуры фізічных тэорый
Баброўскі Ю.В. Сацыяльна-класавая сутнасць буржуазнага палітычнага прагназіравання ў ЗША
Гюрджан В.А. Метад матэматычнага мадэліравання ў палітычнай эканоміі
Лутохіна Э.А. Развіццё прынцыпаў сацыялістычнага спаборніцтва на новым яго этапе
Лукашук М.П. Адпрыметнікавыя назоўнікі ніякага роду ў сучаснай беларускай літаратурнай мове
Сідарэц В.С. Ад’ектыўныя словазлучэнні з якасным прыслоўем у прозе І.А. Буніна і Я. Брыля
Кудзіс С.П. Арганізацыя выказвання і прадмет стылістыкі
Шукліна Н.У. Праблема дакументалізму ў сучаснм літаратуразнаўстве
Янголь А.У. Ідэйна-тэматычная разнастайнасць беларускіх народных прыказак і прымавак і некаторыя эстэтычныя асаблівасці іх

ЛЮДЗІ САВЕЦКАЙ НАВУКІ
Гурэвіч Э.С. Талент шчодры, чалавечны (Да 75-годдзя з дня нараджэння М.Ц. Лынькова)

КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Савасцюк А.І., Камунараў С.М. Інтэрнацыянальнае і нацыянальнае ў сацыялістычным грамадстве
Ткачук М.І. Каштоўная манаграфія па праблемах гаспадарчага разліку

ХРОНІКА
Агіевіч У.У. Сесія Аддзялення грамадскіх навук АН БССР
Пералік артыкулаў, надрукаваных у часопісе «Весці АН БССР», серыя грамадскіх навук, за 1974 г.