Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1973. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1973 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1973. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны часопіс для публікацыі вынікаў навуковых даследаванняў па гісторыі, этнаграфіі, археалогіі, мовазнаўству ды іншых галінах айчыннай гуманітарыстыкі. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадских, фізіка-матэматычных, сельскагаспадарчых навуках выходзілі пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што найбольш характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 4 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1973 г. з матэрыялаў гістарычнай і антрапалагічнай тэматыкі змешчаны артыкулы Л.М. Казей аб палеапаталогіі чалавека як гістарычнай крыніцы (па матэрыялах археалагічных раскопак), Л.С. Бараноўскага пра дэмаграфічную характарыстыку рабочых Гомельскіх майстэрань Лібава-Роменскай чыгункі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Змест нумара:

Буслаў К.П. Грамадскую навуку — на вышэйшы ўзровень
Румянцава Э.А. Навуковы метад і стыль мыслення
Аношанка З.І. Роля вышэйшай школы ў падрыхтоўцы нацыянальных кадраў Беларусі ў гады будаўніцтва сацыялізма (1926–1932)
Ганцова С.К. Узрастанне ролі культурна-асветных устаноў Беларусі ў выхаванні камуністычнай свядомасці працоўных (1959–1965)
Вольскі В.А. Друк Беларусі ў барацьбе за ўдасканальванне партыйнага кіраўніцтва народнай гаспадаркай (1966–1970)
Салдаценка М.Ц. Клопаты прафсаюзаў аб бытавых і культурных патрэбах працоўных у гады вайны
Дронаў Ф.А., Міхайлава-Станюта І.А. Праблемы эканамічнага прагназавання
Шклярык А.М., Шаклееў У.М. Выкарыстанне метаду множнага рэгрэсійнага аналізу выдаткаў абарачэння для мэт цэнаўтварэння
Лаўшук С.С. Узмужненне жанру
Петрыкевіч М.В. Формы загаднага ладу ў беларускіх прыказках
Нешытой В.В. Лексічная параметрызацыя тэксту
Ягораў У.А. Выкарыстанне квантараў і мадальных аператараў пры рэферыраванні навукова-тэхнічных тэкстаў
Бараноўскі Л.С. Дэмаграфічная характарыстыка рабочых Гомельскіх майстэрань Лібава-Роменскай чыгункі (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.)
Казей Л.М. Аб палеапаталогіі чалавека як гістарычнай крыніцы (па матэрыялах археалагічных раскопак)

ЛЮДЗІ САВЕЦКАЙ НАВУКІ
Петрыкаў П.Ц., Лукашоў С.А. Іван Ягоравіч Марчанка (Да 50-годдзя з дня нараджэння)

КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Польскі С.А. Творчая распрацоўка крытэрыю ацэнкі буржуазных поглядаў на праблемы народанасельніцтва

ХРОНІКА
Агіевіч У.У. Грамадскія навукі ў юбілейным годзе (Па матэрыялах сесіі Агульнага сходу Аддзялення грамадскіх навук АН БССР, 21 сакавіка 1973 г.)
Сакевіч І.У. Гадавы Агульны сход Акадэміі навук БССР