Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1973. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1973 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1973. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс для публікацыі артыкулаў па гісторыі, этнаграфіі, мастацтвазнаўству, літаратуразнаўству і іншых гуманітарных навуках. Адмысловая серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, дакладных, агратэхнічных навуках друкаваліся пад адной вокладкай. У № 1 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1973 г. друкуюцца артыкулы А.Ф. Коршунава пра «Дыярыуш» Адама Каменскага-Длужыка (аб падарожжы па Сібіры ў XVII ст.), І.М. Браіма па гісторыі развіцця прылад рыбалоўства беларусаў у другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст., Е.Е. Емяльянавай і Н.А. Ракевіча пра ролю друку Беларускай сялянска-работнічай Грамады у барацьбе за вызваленне Заходняй Беларусі 1925–1927 гг., Г.І. Сцяпанава пра стварэнне камсамольскага падполля ў Гомельскай і Палескай абласцях летам 1941 г., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Змест нумара:

Буслаў К.П. Ленінская нацыянальная праграма і сацыяльная практыка пры сацыялізме
Бондар П.І. Дзейнасць кампартыі Беларусі па падбору і выхаванню кадраў сельскіх культурна-асветніцкіх устаноў (1956–1961 гг.)
Паўлаў А.І. Роль агульнай і сярэдняй адукацыі работнікаў сельскагаспадарчай вытворчасці у пашырэнні сферы прылажэння разумовай працы
Забродскі Э.А. З гісторыі стварэння індустрыяльна-вытворчай базы будаўнічых арганізацый Беларусі (1959–1965 гг.)
Макарэвіч В.А. Формы ўдзелу мас у грамадскім кантролі (З вопыта дзейнасці КПБ у гады сямігодкі)
Сцяпанаў Г.І. Стварэнне камсамольскага падполля ў Гомельскай і Палескай абласцях летам 1941 г.
Толсцік А.А. Друк, тэлебачанне і радыё — дзейсны сродак камуністычнага выхавання
Емяльянава Е.Е., Ракевіч Н.А. Роля друку Беларускай сялянска-работнічай Грамады у барацьбе за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне ў Заходняй Беларусі (1925–1927 гг.)
Марцінкевіч Ф.С. Комплекснае засваенне Палесся
Фёдарава Е.П. У.І. Ленін аб асноўных прынцыпах арганізацыі гаспадарчага разліку
Слабажанін У.П. Аб эканамічных прынцыпах страхавання часовай непрацаздольнасці пры сацыялізме
Коршунаў А.Ф. Заметкі з падарожжа па Сібіры ў XVII ст. («Дыярыуш» Адама Каменскага)
Сідарэц У.С. Аб семантыцы прыметнікаў з параўнальнымі абаротамі у прозе І.А. Буніна
Цырэнка Н.Т. Асаблівасці дакументальнага адлюстравання жыцця ў тэлебачанні
Браім І.М. З гісторыі развіцця прылад рыбалоўства беларусаў (другая палова ХІХ — пачатак ХХ ст.)
Леонава А.К. Сучасная народная драўляная скульптура Беларусі

ЛЮДЗІ САВЕЦКАЙ НАВУКІ
Агіевіч У.У. Максім Танк (Да 60-годдзя з дня нараджэння)
Біч М.В. Канстанцін Іванавіч Шабуня (Да 60-годдзя з дня нараджэння)

КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Кусцікаў У.А. Эфектыўнасць меліярацыі і сельскагаспадарчай вытворчасці на асушаных землях
Маргуноўскі С.П. Новая кніга аб ролі права ў стварэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы камунізма
Грэбеннікаў Р.У., Давідзюк Г.П. Актуальнае навуковае даследаванне (Сацыялагічная думка ў СССР за 50 год)

ХРОНІКА
Агіевіч У.У. Навуковыя сесіі ў Акадэміі навук БССР, прысвечаныя 90-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа