Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1970. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1970 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1970. — № 6.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны навуковы часопіс, у якім друкаваліся артыкулы па гісторыі, мовазнаўству, мастацтвазнаўству ды іншых галінах айчыннай гуманітарыстыкі. Адмысловая серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, прыродазнаўчых, дакладных навуках выходзілі пад адной вокладкай. У № 6 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1970 г. з матэрыялаў гісторыка-мовазнаўчай, гістарычнай і сацыялагічнай тэматыкі змешчаны артыкулы А.М. Булыкі аб адаптацыі запазычанасцяў у старабеларускай мове, І.В. Прудніка аб сацыяльных выніках навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў сельскай гаспадарцы ФРГ, Э.К. Цярпіцкага аб умацаванні і развіцці «інтэрнацыянальных сувязей працоўных Беларусі ў гады стварэння фундамента сацыялізма».

Змест нумара:

Ігнаценка І.М. Ф. Энгельс аб прычынах, характары і значэнні наспяваўшай рэвалюцыі ў Расіі
Шыраканаў Д.І. Ф. Энгельс аб дыялектыцы як метадзе прыродазнаўча-навуковага пазнання
Дарашэвіч Э.К. Эстэтычныя погляды Ф. Энгельса
Волкава Э.У. Ленінскі аналіз гегелеўскага разумення дыялектыкі агульнага, асаблівага і асобнага (Да 200-годдзя з дня нараджэння Гегеля)
Бандарэнка В.А. У.І. Ленін і камуністычныя суботнікі ў Беларусі
Цярпіцкі Э.К. Умацаванне і развіццё інтэрнацыянальных сувязей працоўных Беларусі ў гады стварэння фундамента сацыялізма
Шабанаў Ю.В. Аб прафесіяналізме і дэмакратызме ў дзяржаўным кіраванні
Міхайлава-Станюта І.А. Эфектыўнасць выкарыстання пластмас у будаўніцтве ў Беларускай ССР
Карызна Н.У. Структура асноўных вытворчых фондаў жывёлагадоўлі і паказчыкі эфектыўнасці іх выкарыстання
Дзмітрыеў Я.В. Суадносіны зместу і формы ў інфармацыйных працэсах
Пруднік І.В. Сацыяльныя вынікі навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў сельскай гаспадарцы ФРГ
Пакроўская А.Н. Сацыяльная трансфармацыя эстэтычнай каштоўнасці мастацтва
Назіна І.Д. Аб некаторых новых тэндэнцыях развіцця беларускага фартэпіяннага канцэрта
Булыка А.М. Фанетычная і марфалагічная адаптацыя запазычанняў у старабеларускай мове

КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Маргунскі С.П. Манаграфія аб урадзе саюзнай рэспублікі
Азарэнка Е.К., Новікаў В.М. Ленінізм і сучаснасць
Салівон І.І. Новыя матэрыялы аб паходжанні народаў Усходняй Еўропы

ХРОНІКА
Волкава Э.У., Жбанкова І.І. Да вынікаў VIII Міжнароднага кангрэса, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння Гегеля
Пералік артыкулаў, змешчаных у часопісе «Весці АН БССР», серыя грамадскіх навук, за 1970 г.