Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1970. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1970 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1970. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, дзе друкаваліся артыкулы па гісторыі, этнаграфіі, мовазнаўству і іншых галінах айчыннай гуманітарыстыкі. Адмысловая серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, прыродазнаўчых, дакладных навуках выходзілі ў адным нумары. У № 4 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1970 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы М.М. Яніцкай аб старажытным мастацкім шкларобстве Беларускага Падняпроўя і Падзвіння, А.М. Булыкі аб чэшскай лексіцы ў выданнях Францыска Скарыны, А.К. Ляонавай аб развіцці беларускай культавай драўлянай скульптуры ў XVII — першай палове XVIII ст., Юр.А. Пашкіна аб утварэнні прафесіянальнага рускага драматычнага тэатра ў Беларусі ў канцы XVIII ст. — 1863 г., а таксама матэрыялы іншых даследчыкаў.

Змест нумара:

Буслаў К.П. Ленінізм і сучаснасць
Давідзюк Г.П. У.І. Ленін аб дзвюх ідэалогіях
Сітнікаў А.С. У.І. Ленін і навукова-тэхнічны прагрэс
Алейнікава З.К. Ленінскі прынцып дэмакратычнага цэнтралізму ў кіраванні вытворчасцю
Казлоўская Л.В. Аб адным крытэрыі рацыянальнасці ўнутрыраённага размяшчэння прамысловасці
Краўчынскі Я.Ф. Машынабудаўнікі Беларусі ў барацьбе за тэхнічны прагрэс у гады сямігодкі
Ракіцкая Л.М. Падрыхтоўка кадраў кваліфікаваных рабочых — рашэнне важнейшай праблемы сацыялістычнага будаўніцтва
Моніч З.І. Сацыяльная структура беларускай вёскі
Конан У.М. З гісторыі рэвалюцыйна-дэмакратычнай эстэтыкі
Пруднік І.В. Эканамічныя асновы ўнутрыкласавай дыферэнцыяцыі сучаснага сялянства ФРГ
Яніцкая М.М. Старажытнае мастацкае шкларобства беларускага Падняпроўя і Падзвіння
Пашкін Юр.А. Утварэнне прафесіянальнага рускага драматычнага тэатра ў Беларусі (канец XVIII ст. — 1863 г.)
Ляонава А.К. Некаторыя пытанні развіцця беларускай культавай драўлянай скульптуры XVII — першай паловы XVIII ст.
Булыка А.М. Чэшская лексіка ў выданнях Ф. Скарыны

ЛЮДЗІ САВЕЦКАЙ НАВУКІ
Савасцюк А.І. Віталій Андрэевіч Сербента (Да 75-годдзя з дня нараджэння)

КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Кохан А.І. Гаспадарчая рэформа і механізм матэрыяльнага стымулявання
Астроўскі Л.Я., Семянкоў В.І. Прымяненне ў саўгасах Палажэння аб дзяржаўным прадпрымальніцтве

ХРОНІКА
Бароўскі М.І. Ленінізм — аснова поспехаў у развіцці грамадскіх навук (Навуковая юбілейная сесія Аддзялення грамадскіх навук АН БССР)