Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1970. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1970 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1970. — № 3

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, дзе друкаваліся артыкулы па гісторыі, этнаграфіі, мовазнаўству і іншых гуманітарных дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, агратэхнічных, прыкладных навуках выходзілі пад адной вокладкай. Акрамя навуковых публікацый, у часопісе друкаваліся юбілейныя і ідэалагізавана-прапагандысцкія матэрыялы. У 1970 г. СССР адзначаў 100-гадовы юбілей з дня нараджэння У.І. Леніна. Асноўны змест нумара склалі матэрыялы, у якіх разглядалася ўвасабленне ленінскіх ідэй у рэчаіснасць савецкай краіны. Таму ў № 3 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1970 г. да матэрыялаў гістарычнай тэматыкі можна ўмоўна аднесці артыкул А.А. Траскунова аб ролі прафсаюзаў у сацыялістычным спаборніцтве ў прамысловасці БССР у 1966–1969 гг. і І.І. Сяржынскага і Ф.І. Кузняцова аб стане і перспектывах развіцця хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці ў БССР.

Змест нумара:

Клецкі В.І. Ленінскія ідэі аб матэрыяльным стымуляванні і гаспадарчая рэформа
Гіаргідзе З.І. Сельскагаспадарчая крэдытная кааперацыя БССР — звяно ленінскага кааператыўнага плана
Кручок Р.Р. У.І. Ленін аб савецкім патрыятызме
Дзмітрэнка А.М. У.І. Ленін аб значэнні рэвалюцыйных традыцый Камуністычнай партыі
Юр’ева С.В. Трыумф ленінскіх прынцыпаў інтэрнацыяналізму
Ушацкі І.І. Роля мясцовых Саветаў у ажыццяўленні ленінскіх ідэй у галіне забеспячэння правоў грамадзян
Траскуноў А.А. Барацьба прафсаюзаў БССР за ажыццяўленне ленінскіх ідэй аб сацыялістычным спаборніцтве ў прамысловасці (1966–1969 гг.)
Сяржынскі І.І., Кузняцоў Ф.І. Сучасны стан і перспектывы развіцця хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці ў Беларускай ССР
Слямнёў М.А. Невычарпальнасць і прастата матэрыяльнага свету
Паноў Б.С. Анталагічны аспект даследавання сістэмы фізічных уласцівасцей
Саракавік І.А. З гісторыі беларуска-ўкраінскіх сувязей (1921–1932 гг.)
Нешытой В.В. Да пытання аб размеркаванні частот слоў
Цітоў В.С. Да пытання аб развіцці саматужна-рамеснай вытворчасці БССР ў 20-я гады
Вярхоў П.В. Суфікс –шчык у беларускай мове

КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Малаш-Аксамітава Л.А., Сабаленка Э.Р. Беларусь у этнаграфічна-фальклорнай спадчыне А. Кольберга

ХРОНІКА
Гардзіенка Л.М., Ермакоў П.З. Гадавы агульны сход Акадэміі навук БССР
Сакевіч І.У. Юбілейная сесія Акадэміі навук БССР
Сакевіч І.У. Сесія Агульнага сходу Акадэміі навук БССР
Бароўскі М.І. Насустрач ленінскаму юбілею (Гадавы сход Аддзялення грамадскіх навук АН БССР)