Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1969. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1969 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1969. — № 6.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, дзе друкаваліся артыкулы па гісторыі, літаратуразнаўству, мовазнаўству і іншых гуманітарных дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўтварылася ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, прыродазнаўчых, сельскагаспадарчых навуках выходзілі ў адным нумары. У № 6 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1969 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы А.М. Булыкі аб асаблівасцях запазычвання лексікі ў старабеларускай мове, А.А. Мялешкі аб фарміраванні новых сямейных звычаяў і абрадаў у Беларусі ў савецкі час, В.Р. Гняўко аб барацьбе супраць нямецкіх акупантаў у Беларусі ў 1918 г., А.М. Сарокіна аб саўгасным будаўніцтве ў БССР у перыяд пабудовы сацыялізма, а таксама матэрыялы шэрагу іншых даследчыкаў.

Змест нумара:

Афітаў Э.А. У.І. Ленін і навуковая арганізацыя працы
Дронаў Ф.А. Ажыццяўленне ленінскіх прынцыпаў гаспадарання ў БССР
Сарокін А.М. Ленінскі кааператыўны план і саўгаснае будаўніцтва ў БССР у перыяд пабудовы сацыялізма
Гняўко В.Р. У.І. Ленін і барацьба рабочага класа Беларусі супраць нямецкіх акупантаў у 1918 г.
Бажан А.В., Падкоўшчыкава Е.І. Метадалагічныя асновы вылічэння рэальных даходаў насельніцтва і рэальнай заработнай платы рабочых і служачых
Квочкін М.П. Развіццё і ўдасканальванне кааператыўнай уласнасці ў Народнай Рэспубліцы Балгарыі
Слямнёў М.А. Прастата, складанасць і правільнасць прыродазнаўчанавуковых тэорый
Мялешка А.А. Фарміраванне новых сямейных звычаяў і абрадаў у Савецкай Беларусі
Селязнёў І.Ф. Функцыя і прыгажосць
Гаробчанка Т.Я. Сцэнічнае прачытанне драмы Я. Купалы «Раскіданае гняздо»
Ахрыменка П.П. І.П. Катлярэўскі і беларуская літаратура. (Да 200-годдзя з дня нараджэння ўкраінскага пісьменніка-класіка
Булыка А.М. Асаблівасці запазычвання лексікі ў старабеларускай мове
Вярхоў П.В. Назоўнікі на –чыкъ (-чык) у беларускай мове
Тимофей Сазонович Горбунов

КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Шалькевіч В.Ф. Кніга аб філосафе з Беларусі
Краўчук Р.У. Новае даследаванне ў галіне беларуска-ўкраінскіх моўных сувязей

ХРОНІКА
Барташэвіч Г.А., Бялявіна В.М., Цягака Л.І. Сесія аддзялення гісторыі АН БССР

Пералік артыкулаў, змешчаных у часопісе «Весці АН БССР», серыя грамадскіх навук, за 1969 г.