Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1969. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1969 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1969. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны навуковы часопіс, дзе публікаваліся вынікі даследаванняў па археалогіі, антрапалогіі, гісторыі, літаратуразнаўству і іншых гуманітарных навуках і дысцыплінах. Адмысловая серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, сельскагаспадарчых і дакладных навуках выходзілі пад адной вокладкай. У № 3 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1969 г. з матэрыялаў гістарычнай, археалагічнай і антрапалагічнай тэматыкі змешчаны артыкулы Л.Д. Побаля аб пахавальным абрадзе плямёнаў паўднёвай Беларусі ў жалезным веку, Л.І. Цегакі аб антрапалагічных даследаваннях на тэрыторыі Беларусі, З.Ю. Капыскага аб статутах ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг. як крыніцы па гісторыі гарадоў Беларусі, Н.А. Ракевіча аб падпольным камуністычным друку ў Заходняй Беларусі ў 1924–1929 гг., а таксама шэраг іншых публікацый.

Змест нумара:

Н.А. Барысевіч — прэзідэнт Акадэміі навук Беларускай ССР
Крашынскі Е.А. Умовы і стымулы павышэнне эфектыўнасці выкарыстання асноўных фондаў у электратэхнічнай прамысловасці Беларускай ССР
Гольбін Я.А., Герман В.А. Да пытання аб адзінцы вымярэння аб’ёмаў ліцейнай вытворчасці
Завалееў Н.Е. Барацьба рабочага класа БССР за выкананне другога пяцігадовага плана ў вобласці прамысловасці
Ракевіч Н.А. Аб распаўсюджанні падпольнага камуністычнага друку ў Заходняй Беларусі (1924–1929 гг.)
Шэленгоўскі Б.Д. Аб змесце паняцця «інтэрнацыяналізацыя»
Яцкевіч А.Ф. Да пытання аб агульнанавуковым паняцці «суадносіны» і яго метадалагічным значэнні
Маргунскі С.П., Кучынскі В.А. Да 40-годдзя дзейнасці прававых навукова-даследчых устаноў Акадэміі навук Беларускай ССР
Побаль Л.Д. Пахавальны абрад плямён паўднёвай Беларусі ў перыяд разлажэння першабытнага ладу (жалезны век)
Цегака Л.І. Антрапалагічныя даследаванні на тэрыторыі Беларусі
Капыскі З.Ю. Статуты 1529, 1566, 1588 гадоў як каштоўныя крыніцы па гісторыі гарадоў Беларусі
Атаева А.Д. Каля вытокаў беларускай паэмы (станаўленне жанра)
Турышаў А.І. Ладаўтварэнне як аснова меладычнага развіцця
Ярмош М.І. Семантычная класіфікацыя збіральных назоўнікаў у беларускай мове
КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Маргунскі С.П., Кудзінаў Н.А., Кучынскі В.А. Комплекснае даследаванне праблем суадносін кампетэнцыі СССР і саюзнай рэспублікі
Выгонная Л.Т. Каштоўная манаграфія
ХРОНІКА
Фактаровіч Е.Я., Гардзіенка Л.М. Гадавы Агульны сход Акадэміі навук БССР
Янголь А.В., Яцкевіч З.П. Сесія Агульнага схода Акадэміі навук БССР