Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1969. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1969 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1969. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, у якім друкаваліся артыкулы па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мовазнаўству, эканоміцы, філасофіі ды іншых гуманітарных навуках і дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса была створана ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, фізіка-матэматычных, тэхнічных і біялагічных навуках выходзілі пад адной вокладкай. У № 2 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1969 г. з матэрыялаў гістарычнай, антрапалагічнай і этнаграфічнай тэматыкі змешчаны артыкулы А.М. Карпачова аб самакіраванні гарадоў Беларусі па магдэбургскаму праву ў другой палове XVII–XVIII ст., А.М. Міцкевіча аб ажыццяўленні дэкрэта «Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы» ў БССР, І.І. Салівон аб новых антрапалагічных матэрыялах і праблеме паходжання беларускага народа, І.П. Корзуна аб зменах у вытворчасці і вытворчым побыце ў сельгасарцелях Беларусі за гады савецкай улады, А.М. Булыкі аб царкоўнаславянскіх лексічных элементах у старабеларускай мове, а таксама шэраг іншых публікацый.

Змест нумара:

Васіль Феафілавіч Купрэвіч
Чарняўскі І.Ц. Меліярацыя зямель у Беларусі
Паўлава А.Д. Інфраструктура як фактар размяшчэння прамысловай вытворчасці ў эканамічным раёне
Старова Л.І. Пытанні аналізу ўзроўню рэнтабельнасці ў дынаміцы
Ляховіч В.А. Уплыў сучаснага тэхнічнага прагрэсу на характар працы і кваліфікацыйны састаў рабочых
Вышынскі У.І. Роля рабочага класа Беларусі ў паляпшэнні работы і фарміраванні адміністрацыйна-гаспадарчага апарату рэспублікі ў 1926–1929 гг.
Біч М.О. Крах апартуністычнай тактыкі эканамізму
Карпачоў А.М. Самакіраванне гарадоў Беларусі па «магдэбургскаму праву» ў другой палавіне XVII–XVIII ст.
Міцкевіч А.М. Ленінскі дэкрэт «Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы» і ажыццяўленне яго ў БССР
Салівон І.І. Новыя антрапалагічныя матэрыялы да праблемы паходжання беларускага народа
Корзун І.П. Змены ў вытворчасці і асаблівасці вытворчага быту ў сельгасарцелях Беларусі за гады Савецкай улады
Пакроўская А.М. Да праблемы эстэтычнай каштоўнасці
Бас І.С. Творчасць Янкі Купалы ў ацэнцы дарэвалюцыйнага перыядычнага друку
Бандарэнка Т.П. Узаемадзеянне беспрыназоўнікавых дзеяслоўных і ад’ектыўных словазлучэнняў
Булыка А.М. Аб царкоўнаславянскіх лексічных элементах у старабеларускай мове
КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Завалееў М.Я. Кніга аб саюзе рабочага класа і працоўнага сялянства Беларусі
Буслаў К.П., Бароўскі М.І., Капялян Я.Х. Навукова-тэхнічны прагрэс і праблема рэсурсаў
Кабашнікаў К.П. Гісторыі ўкраінскай савецкай фалькларыстыкі
ХРОНІКА
Побаль Л.Д. Аб супрацоўніцтве з польскімі археолагамі
Акадэміі навук — 40 год
Агульны сход Акадэміі навук БССР