Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1969. — № 1
Падобныя матэрыялы:
Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1969. — № 1.
Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс для публікацыі вынікаў даследавання па гісторыі, мовазнаўству, эканоміцы, філасофіі і іншых гуманітарных навуках і дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса была створана ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, дакладных, сельскагаспадарчых, медыцынскіх навуках выходзілі пад адной вокладкай. У № 1 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1969 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы А.М. Булыкі аб беларусізмах у кніжнаславянскай мове, В.І. Мялешкі аб сялянскай гаспадарцы Усходняй Беларусі ў другой палове XVII–XVIII ст., М.В. Васілючака аб сацыялістычных пераўтварэннях у Заходняй Беларусі ў верасні 1939 — чэрвені 1941 г., а таксама шэраг іншых публікацый.
Змест нумара:
Кавалеўскі Г.Ц., Лутохіна Э.А. Эканамічныя інтарэсы пры сацыялізме
Гольбін Я.А. Ліцейная вытворчасць Беларускай ССР за 50 год
Гінзбург Г.А. Якасныя змяненні ў лясной і лесаперапрацоўчай прамысловасці БССР за гады Савецкай улады
Герасімёнак В.П. Карэляцыйны аналіз фактараў прадукцыйнасці сельскагаспадарчай працы
Капітула П.А. Аб суадносінах катэгорый «прадукцыйнасці грамадскай працы» і «вартасці»
Абраменка М.М. Падрыхтоўка кваліфікаваных рабочых кадраў у БССР праз сістэму прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі (1959–1967 гг.)
Сарокін А.М. Вытворчая актыўнасць рабочых саўгасаў у першыя гады сацыялістычнай рэканструкцыі народнай гаспадаркі БССР (1928–1932 гг.)
Васілючак М.В. Сацыялістычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях Беларусі (верасень 1939 — чэрвень 1941 гг.)
Мялешка В.І. Сялянская гаспадарка Усходняй Беларусі і рынак у другой палавіне XVII–XVIII ст.
Баброўскі У.С. Ірацыяналізм сацыяльнага прагназіравання ў буржуазнай тэорыі «масавага грамадства»
Маляўка М.А. Аб некаторых пытаннях вывучэння творчасці Адама Гурыновіча
Булыка А.М. Да пытання аб беларусізмах у кніжнаславянскай мове
Вярхоў П.В. Суфікс –тель (–цель) у беларускай мове
Карповіч Л.Т. Сінтаксічныя канструкцыі прыметнікаў з акалічнаснымі прыслоўямі
КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Горбач В.І., Азаранка Е.К. Дыялектыка развіцця і вырашэння супярэчнасцей
Баброўскі У.С., Ткачэнка В.М. Дактрына новая, мэты старыя
Побаль Л.Д. Новыя даследаванні па ранняму сярэдневякоўю Польшчы
ХРОНІКА
Юбілейная сесія АН БССР