Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1968. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1968 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1968. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — адмысловы навуковы часопіс для публікацыі вынікаў даследаванняў па гуманітарных дысцыплінах: гісторыі, этнаграфіі, археалогіі, мовазнаўству і іншых. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па дакладных, прыродазнаўчых, прыкладных і грамадскіх навуках выдаваліся ў адным нумары. Акрамя навуковых публікацый, у часопісе друкаваліся афіцыёзна-прапагандысцкія юбілейныя матэрыялы. У № 2 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1968 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы З.Е. Абезгаўза аб уплыве чыгунак на эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове ХІХ ст., З.Я. Мажэйкі аб жніўнай песні Беларускага Палесся, а таксама паведамленне Л.Д. Побаля аб агульнапольскай археалагічнай канферэнцыі.

Змест нумара:

Буслаў К.П. Філасофія чалавека ў працах Карла Маркса
Краўчанка І.С. Карл Маркс і гістарычная навука
Ільюшын І.М. Праблемы інтэрнацыяналізму ў працах К. Маркса
Алейнікава З.К., Дрыц В.І., Куняўскі М.С. Вучэнне К. Маркса і некаторыя эканамічныя праблемы сацыялізма
Вядута М.І. Вучэнне К. Маркса і эканамічная кібернетыка
Яфрэмава В.І., Купчын М.С. Распаўсюджванне марксісцкай літаратуры ў Беларусі да 1917 г.
Пятровіч Э.І. Асноўныя фонды і рост прадукцыйнасці працы ў трактарным і сельскагаспадарчым машынабудаванні Беларусі
Абезгаўз З.Е. Уплыў чыгунак на эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палавіне ХІХ ст.
Рубанаў Г.В. Розумазаключэнне ў статыстычнай гіпотэзе
Матрунёнак А.П. Літаратурныя роды і праблема прынцыпаў раскрыцця псіхалогіі характару
Чэрнікава В.Ф. Да пытання аб сатырычных традыцыях у творчасці Дзям’яна Беднага
Вярхоў П.В. З гісторыі суфіксаў –итъ, –битъ у беларускай мове
Мажэйка З.Я. Жніўная песня беларускага Палесся
КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Давідовіч А.М., Кучынскі У.А. Даследаванне дзяржаўна-прававых праблем узаемадапамогі савецкіх народаў
ХРОНІКА
Чэрнікава В.Ф. Гадавы агульны сход АН БССР
Побаль Л.Д. Агульнапольская археалагічная канферэнцыя