Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1967. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1967 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1967. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, у якім друкаваліся артыкулы па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мовазнаўству, літаратуразнаўству і іншых гуманітарных дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса была ўтворана ў 1956 г. Да гэтага публікацыі па гуманітарных, тэхнічных, сельскагаспадарчых навуках выходзілі пад адной вокладкай. У № 3 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1967 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі друкуюцца артыкулы А.П. Грыцкевіча аб сацыяльным і эканамічным становішчы Беларусі ў канцы XV — першай палове XVI ст., А.М. Булыкі і А.І. Жураўскага аб мове старабеларускіх друкаваных кніг, І.І. Крамко, А.К. Юрэвіча і А.І. Яновіча аб эвалюцыі мовы беларускіх друкаваных выданняў новага перыяду, К.І. Фірсавай аб ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва БССР, а таксама рэцэнзія В.І. Мялешкі на даследаванне па дэмаграфіі Літвы і Беларусі XVII ст. польскага гісторыка Юзэфа Можага.

Змест нумара:

Марцэлеў С.В. Друк Беларусі і пытанні камуністычнага грамадства
Грыцкевіч А.П. Беларусь у канцы XV — першай палавіне XVI ст. (Да 450-годдзя беларускага кнігадрукавання)
Булыка А.М., Жураўскі А.І. Мова старабеларускіх друкаваных кніг
Конан У.М., Шахматаў Б.М. З гісторыі перыядычнага друку ў Мінску
Крамко І.І., Юрэвіч А.К., Яновіч А.І. Эвалюцыя мовы беларускіх друкаваных выданняў новага перыяду
Фірсава К.І. Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя і ліквідацыя непісьменнасці дарослага насельніцтва БССР
Беленькі І.І. Бальшавіцкі друк у барацьбе супраць карнілаўшчыны
Ампілаў У.А. Аб ролі друку Беларусі ў мабілізацыі працоўных на выкананне рашэння ХХІІІ з’езда КПСС
Гурэвіч Э.С. Шлях пошукаў і здзяйсненняў (Беларуская савецкая літаратура для дзяцей за 50 год)
Церашчатава В.В. Некаторыя асаблівасці пластычнага вырашэння кніжнай ілюстрацыі
Матусевіч М.Р. Прамысловасць Беларусі за гады Савецкай улады
Дзякаў Б.І., Андрасовіч А.І., Гоеў У.Я. Развіццё лясной, папяровай і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі за 50 год Савецкай улады
Усцінава Р.М. Аператыўны аналіз у рознічным гандлі — на ўзровень сучасных задач
Давідзюк Г.П. Метадалагічныя асновы тэорыі «адзінага індустрыяльнага грамадства»
КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Селіванаў П.А. З гісторыі савецкай ваеннай арганізацыі
Антановіч І.І., Капялян Я.Х. Духоўны прагрэс асобы
Мялешка В.І. Аб новай рабоце па дэмаграфіі Літвы і Беларусі XVII ст.: [Рэц. на: Morzy, J. Kryzis demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / J. Morzy. — Poznań, 1965.]
ХРОНІКА
Семянкоў В.І. Абмеркаванне манаграфіі па працоўнаму праву