Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1966. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1966 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1966. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — галоўны навуковы часопіс Савецкай Беларусі. У ім друкаваліся артыкулы па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтвазнаўству, мовазнаўству і іншых галінах айчыннай гуманітарыстыкі. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага публікацыі па дакладных, гуманітарных, тэхнічных, сельскагаспадарчых навуках выходзілі пад адной вокладкай. У № 4 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1966 г. з матэрыялаў археалагічнай і гістарычнай тэматыкі публікуюцца артыкулы Л.Д. Побаля аб антычных шкляных пацерках з раскопак у Чапліне (да пытання аб сувязях усходнеславянскіх плямён тэрыторыі Беларусі з антычным светам Паўночнага Прычарнамор’я), Я.С. Мазуравай аб падрыхтоўцы кваліфікаваных рабочых у прафесійна-тэхнічных навучальных установах Беларусі ў 1919–1940 гг., Л.М. Смілавіцкага аб ролі кампартыі ў індустрыялізацыі БССР у 1933–1937 гг., а таксама паведамленне Г.В. Штыхава аб археалагічнай канферэнцыі ў Мінску.

Змест нумара:

Бароўскі М.І. Аб крытэрыі маральнасці ў марксісцка-ленінскай этыцы
Грынін В.В. Аб супярэчнасцях духоўнай пераемнасці
Ганьшына Л.І., Шатохіна М.М., Шчалко К.М. Эфектыўнасць аўтаматычных ліній у машынабудаванні
Дылёнак Л.А. Грамадска-арганізаваныя формы спажывання і крыніцы іх развіцця
Пашкевіч А.М., Куняўскі М.С. Удасканаленне аплаты працы рабочых-здзельшчыкаў (Па матэрыялах машынабудавання і металаапрацоўкі БССР)
Лутохіна Э.А. Якасць працы і структура заработнай платы
Смілавіцкі Л.М. З гісторыі барацьбы Камуністычнай партыі Беларусі за індустрыялізацыю рэспублікі (1933–1937 гг.)
Завалееў М.Я. Узнікненне і дзейнасць вытворчых нарад у Беларусі ў аднаўленчы перыяд (1921–1925 гг.)
Мазурава Я.С. Падрыхтоўка кваліфікаваных рабочых у навучальных установах прафесіянальна-тэхнічнага навучання Беларусі (1919–1940 гг.)
Побаль Л.Д. Антычныя шкляныя пацеркі з раскопак у Чапліне (Да пытання аб сувязях усходнеславянскіх плямён тэрыторыі Беларусі з антычным светам Паўночнага Прычарнамор’я)
Баханькоў А.Я. Складаназалежныя сказы з даданымі мэты (На матэрыяле паўднёва-заходніх беларускіх гаворак)
Наркевіч А.І. Ужыванне інфінітываў у ролі залежных кампанентаў іменных канструкцый
Карнач П.А. Шляхі развіцця беларускага дэкарацыйнага мастацтва
Нячай В.Ф. Эвалюцыя драматычных канфліктаў у беларускіх фільмах аб Вялікай Айчыннай вайне
Дубінскі Э.У. Беспадстаўнасць ідэалістычнай філасофскай антрапалогіі хрысціянскага экзістэнцыялізму
КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Заўялкаў А.Р. Даследаванне па праблемах цэнаўтварэння
Варапаева А.В., Семянкоў В.І., Сідарэнка У.Г., Уржынскі К.П. Новая кніга аб абароне працоўных правоў рабочых і служачых
Антановіч І.І., Давыдзюк Г.П. Глыбокае навуковае даследаванне ідэалогіі сучаснага каталіцызму
ХРОНІКА
Штыхаў Г.В. Археалагічная канферэнцыя ў Мінску
Чэрнікава В.Ф. Польскія вучоныя ў Беларускай Акадэміі навук
Карыснае абмеркаванне
Пералік артыкулаў, змешчаных у часопісе «Весці АН БССР», серыя грамадскіх навук, за 1966 г.