Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1965. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1965 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1965. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс для публікацыі вынікаў даследаванняў па гісторыі, мовазнаўству, литаратуразнаўству ды іншых галінах айчыннай гуманітарыстыкі. Акрамя навуковых пубілкацый, у часопісе друкаваліся юбілейныя і ідэалагічна-прапагандысцкія матэрыялы. Прыярытэт аддаваўся даследаванням савецкага перыяду гісторыі. Асобная серыя грамадскіх навук Вясцей Акадэміі навук БССР была ўтворана ў 1956 г. Да гэтага часу матэрыялы па прыродазнаўчых, дакладных, сельскагаспадарчых, прыкладных і гуманітарных навуках змяшчаліся пад адной вокладкай. У № 4 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1965 г. з матэрыялаў гістарычнай, тапанімічнай і мовазнаўчай тэматыкі надрукаваны характэрныя для таго часу артыкулы Г.К. Мярзловай аб ідэалагічным прыстасавальніцтве праваслаўя ў Беларусі ў пасляваенны перыяд, Г.І. Аляхновіч аб размяшчэнні і ўводзе ў строй прамысловых прадпрыемстваў Беларусі ў савецкім тыле ў 1941 г., Р.Ц. Гарбуновай аб культурна-асветніцкай рабоце ў беларускай вёсцы ў перыяд 1926–1932 гг., У.С. Сівагракава аб сувязях рабочых БССР, а таксама публікацыі М.А. Грынблата па беларускай анамастыцы і П.В. Вярхова аб суфіксальным словаўтварэнні асабовых назоўнікаў у беларускай мове XIV–XVII стст.

Змест нумара:

Горбач В.І. Гарманічнае спалучэнне пераўтвораных бакоў — новы шлях вырашэння сацыяльных супярэчнасцей
Жыбуль І.Я. У.І. Ленін аб гуманізме ў рэвалюцыйным руху
Габелка В.Ц. Шляхі павышэння эфектыўнасці рамонтнай вытворчасці ў машынабудаванні
Паўлава А.Д. Параўнанне варыянтаў размяшчэння тэкстыльных прадпрыемстваў у эканамічным раёне
Шклярык А.М. Аб паляпшэнні якасці тавараў народнага спажывання
Дулеба Г.І. Некаторыя рысы культурнага жыцця сучаснай беларускай вёскі (Па матэрыялах калгасаў Барысаўскага раёна Мінскай вобласці)
Мярзлова Г.К. Аб ідэалагічным прыстасавальніцтве праваслаўя ў Беларусі на сучасным этапе
Аляхновіч Г.І. Да пытання аб размяшчэнні і ўводзе ў строй прамысловых прадпрыемстваў Беларусі ў савецкім тыле (ліпень — лістапад 1941 г.)
Гарбунова Р.Ц. Культурна-асветніцкая работа ў беларускай вёсцы ў перыяд сацыялістычнай рэканструкцыі народнай гаспадаркі (1926–1932 гг.)
Сівагракаў У.М. Інтэрнацыянальныя сувязі рабочых БССР у гады завяршэння сацыялістычнай рэканструкцыі народнай гаспадаркі (1933–1937 гг.)
Майсейчык А.А. Народнасць і светапогляд пісьменніка
Гніламёдаў У.В. Паэзія гуманістычнага пафасу
Грынблат М.А. Эцюды па беларускай анамастыцы
Вярхоў П.В. З суфіксальнага словаўтварэння асабовых назоўнікаў у мове беларускай народнасці (XIV–XVII стст.)
ЛЮДЗІ САВЕЦКАЙ НАВУКІ
Залескі А.І., Майхровіч С.К. Паэт-грамадзянін, вучоны (Да 60-годдзя з дня нараджэння Пятра Глебкі)
Вайтовіч С.Д. Навуковая сесія аб дружбе і супрацоўніцтве беларускага і балгарскага народаў
ХРОНІКА
Патаенка К.Л. Навуковая канферэнцыя ў калгасе
Пералік артыкулаў, змешчаных у часопісе «Весці АН БССР», серыя грамадскіх навук, за 1965 г.