Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1965. — № 3
Падобныя матэрыялы:
Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1965. — № 3.
Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — акадэмічны навуковы часопіс, дзе змяшчаліся публікацыі па гісторыі, правазнаўству, эканоміцы, мастацтвазнаўству ды іншых галінах айчыннай гуманітарыстыкі. Акрамя навуковых пубілкацый, у часопісе друкаваліся юбілейныя і ідэалагічна-прапагандысцкія матэрыялы. Прыярытэт аддаваўся даследаванням савецкага перыяду гісторыі. Асобная серыя грамадскіх навук Вясцей Акадэміі навук БССР была ўтворана ў 1956 г. Да гэтага часу матэрыялы па прыродазнаўчых, дакладных, медыцынскіх і гуманітарных навуках змяшчаліся пад адной вокладкай. У № 3 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1965 г. з матэрыялаў гістарычнай і археалагічнай тэматыкі надрукаваны артыкулы В.А. Чамярыцкага аб раннім летапісанні Беларусі ў ХІІ–ХІІІ стст., Е.І. Фірсавай аб ліквідацыі непісьменнасці насельніцтва Беларусі ў 1921–1925 гг., паведамленне В.Р. Тарасенкі аб новых даных археалогіі Беларусі (па матэрыялах даследавання 1964 г.).
Змест нумара:
Малінін С.М., Адзінцоў В.М. Роля беларускага басейна ў развіцці калійнай прамысловасці СССР
Мухіна В.А. Некаторыя матэрыяльныя і маральныя фактары павышэння прадукцыйнасці працы ў тэкстыльнай прамысловасці БССР
Антановіч І.І. Крызіс духоўных вартасцей амерыканскага імперыялізму
Тарасенка А.А. Узрастанне ролю маральнага фактару ў рэгуляванні грамадскіх паводзін
Нікалайчык М.І. Аб’ектыўнасць расследавання — адна з умоў забеспячэння законнасці на папярэднім следстве
Загарульская В.А. Рост рэальнай заработнай платы і паляпшэнне жыллёва-бытавых умоў рабочага класа БССР (1953–1958 гг.)
Варабей М.С. Асноўныя напрамкі і формы культурнага супрацоўніцтва Беларускай ССР і еўрапейскіх сацыялістычных краін
Чэркас В.М. Важная задача культурнай рэвалюцыі
Фірсава Е.І. Да пытання ліквідацыі непісьменнасці насельніцтва Беларусі ў аднаўленчы перыяд (1921–1925 гг.)
Церашчатава В.В. Беларуская савецкая кніжная графіка да Вялікай Айчыннай вайны
Чамярыцкі В.А. Да пытання аб раннім летапісанні Беларусі (XII–XIII стст.)
Груцо А.П. Складаназалежны сказ з даданым выніковым
Жылуновіч Г.Д. Некаторыя выпадкі разыходжання ў кіраванні беларускіх ускосна-пераходных дзеясловаў і іх рускіх адпаведнікаў
Малчанава Л.А. Некаторыя асаблівасці сучаснага сялянскага адзення ў Беларусі
ЛЮДЗІ САВЕЦКАЙ НАВУКІ
Патаенка К.Л. Віталій Андрэевіч Сярбента (Да 70-годдзя з дня нараджэння)
КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Васілеўская Я.А., Фамін В.М. Карыснае даследаванне па гісторыі савецкага рабочага класа [Рэц.]
Казлоўскі П.І., Мялешка В.І. Да гісторыі сялян Украіны [Рэц.]
ХРОНІКА
Тарасенка В.Р. Новыя даныя па археалогіі Беларусі (па матэрыялах даследавання 1964 г.)