Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1965. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1965 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1965. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — адмысловы навуковы часопіс АН БССР для публікацыі артыкулаў па гісторыі, філасофіі, літаратуразнаўству і іншых галінах гуманітарыстыкі. Серыя грамадскіх навук Вясцей была створана ў 1956 г. Да гэтага матэрыялы па прыродазнаўчых, дакладных, медыцынскіх і гуманітарных навуках друкаваліся пад адной вокладкай. У № 1 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1965 г. з артыкулаў гістарычнай тэматыкі апублікаваны даследаванні З.Ю. Капыскага аб структуры і колькасці гарадоў Беларусі ў XVI — першай палове XVІІ ст., З.І. Геаргідзе аб сялянскім пазямельным банку ў Беларусі ў 1883–1917 гг., Л.І. Мінько аб вывучэнні беларускай народнай медыцыны. На перасячэнні этнаграфіі і літаратуразнаўства знаходзіцца артыкул І.П. Чыгрына «Ядвігін Ш. і беларускі фальклор».

Змест нумара:

Якунін І.І. Усебаковае і гарманічнае развіццё асобы — аб’ектыўная заканамернасць камуністычнага будаўніцтва
Пятрова З.Ф. Дыялектыка адзінкавага, асаблівага і агульнага ў развіцці грамадства
Ратайка А.П. Змяненне характару працы і культурна-тэхнічны рост рабочых ва ўмовах пераходу ад сацыялізма да камунізма
Моніч З.І. Да пытання аб тыпах цэласнасці
Баранаў В.Д. Аб матэрыяльнай аснове эстэтычных пачуццяў
Нядзведская Э.І. Эстэтычнае выхаванне — састаўная частка фарміравання гарманічна развітой асобы
Кудрашоў Я.П. Месца грамадскіх фондаў спажывання ў сістэме матэрыяльнага стымулявання працы
Алейнікава З.К. Аптовая цана новых вырабаў і тэхнічны прагрэс
Шаўрук В.І. Атэістычнае выхаванне ў школах Беларусі (1920–1931 гг.)
Капыскі З.Ю. Структура і колькасць гарадоў Беларусі ў XVI — першай палавіне XVІІ ст.
Геаргідзе З.І. Сялянскі пазямельны банк у Беларусі (1883–1917 гг.)
Мінько Л.І. З гісторыі вывучэння беларускай народнай медыцыны
Гусева Л.Н. Аповесці Янкі Брыля (праблемы майстэрства)
Чыгрын І.П. Ядвігін Ш. і фальклор
Сігеда П.І. Асноўныя тыпы кансанантных сістэм сербска-харвацкіх гаворак
КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Маргунскі С.П., Кучынскі У.А., Галаўко А.А. Кніга аб рэферэндуме новага тыпу
ХРОНІКА
Міхневіч А.Я. Тэарэтычны семінар моваведаў рэспублікі
Яцкевіч З.П. Гадавы Агульны сход Акадэміі навук БССР